Пуцін рэвакцынаваўся ад каранавіруса
11- 21.11.2021, 20:01
- 13,280
З моманту апошняй прышчэпкі ў Пуціна прамінула сем месяцаў.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паведаміў, што рэвакцынаваўся ад каранавіруса прэпаратам «Спутнік Лайт», паведамляе ria.ru.
Пра гэта прэзідэнт расказаў на сустрэчы з намеснікам дырэктара Інстытута Гамалеі Дзянісам Лагуновым. "Сёння на вашу рэкамендацыю, на рэкамендацыю вашых калег я зрабіў сабе яшчэ адну прышчэпку "Спутнікам-Лайт", гэта ўжо называецца рэвакцынацыя", — сказаў Пуцін.
З моманту апошняй прышчэпкі ў Пуціна прамінула сем месяцаў - ён закончыў поўны курс вакцынацыі ў красавіку. Першапачаткова прэзідэнт не выдаваў, якім прэпаратам ён прышчапіўся, але праз некалькі месяцаў сказаў, што гэта быў "Спутнік V".