БелАЭС запусцілі з тысячамі недахопаў
7- 21.12.2021, 21:15
- 10,968
Толькі ў ліпені 2021 года БелАЭС мела 144 дэфекты.
У пачатку ліпеня 2021 года рэактар блока №1 Беларускай АЭС працаваў ужо больш за 9 месяцаў, але сам блок пры гэтым усё яшчэ меў 14330 неадпаведнасцяў і 144 дэфекты.
Пра гэта сведчыць справаздача, якая патрапіла ў рукі «Белсату» дзякуючы кіберпартызанам.
БелАЭС запусцілі з тысячамі недахопаў, якія выклікала спешка і неадпаведная кваліфікацыя будаўнікоў. За першы год працы станцыю адключалі ад сеткі прынамсі восем разоў. Паводле падлікаў аўтараў праграмы сумарна яна прастойвала прыкладна 40% ад усяго свайго працоўнага часу. Паводле ацэнкі беларускага эколага-эканаміста Таццяны Новікавай, кожны дзень прастою аднаго рэактара Астравецкай АЭС каштуе $2,34 млн. Атрымліваецца, аварыйныя прыпынкі на беларускай станцыі сумарна каштавалі $348,7 млн. Самы працяглы прыпынак станцыі - амаль на тры месяцы - адбыўся гэтым летам–восенню.