2 траўня 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі з Канады параўналі статыстыку што да каранавіруса і грыпу

Медыкі з Канады параўналі статыстыку што да каранавіруса і грыпу

Даследаванне праводзілася ў буйных лякарнях Таронта і Місісаўге.

Навукоўцы з Канады параўналі смяротнасць ад каранавіруса і грыпу, і высветлілі, што ў першым выпадку гэтыя паказчыкі ў 3,5 разы вышэйшыя.

Даследаванне праводзілася ў буйных лякарнях Таронта і Місісаўге з 1 лістапада 2019 года да 30 чэрвеня 2020 года. Вынікі апублікаваныя ў часопісе CMAJ.

Вывучыўшы звесткі аб шпіталізацыі, лекары прыйшлі да высновы, што пацыенты з каранавірусам у 1,5 разы часцей траплялі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ў 1,5 разы даўжэй знаходзіліся ў лякарні, чым у выпадках з грыпам.

Таксама смяротнасць у пацыентаў з COVID-19 у 3,5 разы вышэйшая, чым з грыпам.

Аўтары даследавання звязваюць гэта з нізкім узроўнем імунітэту да каранавіруса ў параўнанні з сезонным грыпам. Яны мяркуюць, што гэтыя адрозненні знікнуць пасля з'яўлення калектыўнага імунітэту.

Раней у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што каранавірус мутуе «значна больш павольна», чым сезонны грып. Нават нягледзячы на тое, што новы штам у Вялікай Брытаніі дазваляе яму распаўсюджвацца лягчэй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках