3 траўня 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконнае судзілішча прысудзіла журналістак «Белсата» Андрэеву і Чульцову да двух гадоў калоніі

37
Незаконнае судзілішча прысудзіла журналістак «Белсата» Андрэеву і Чульцову да двух гадоў калоніі
ФОТА: НАША НІВА

Лукашысты заплямілі сябе яшчэ адным злачынствам супраць беларусаў.

Тры дні спатрэбілася суду Фрунзенскага раёна Менска, каб разгледзець крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Андрэевай (Бахвалавой) і Дар'і Чульцовай - журналістак «Белсата», якія 15 лістапада 2020 гады вялі стрым з «Плошчы перамен», паведамляе tut.by.

Дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык запрасіла два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для кожнай. Сёння суддзя Наталля Бугук вынесла пастанову: прызначыць пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Кацярыну (Бахвалаву) Андрэеву і Дар'ю Чульцову затрымалі ўвечары 15 лістапада 2020 года. У той дзень яны вялі жывы эфір з кватэры дома на «Плошчы перамен», дзе ўтварыўся стыхійны мемарыял Рамана Бандарэнкі. На працягу як пяці гадзін Кацярына і Дар'я вялі стрым: у рэжыме рэальнага часу паказвалі, як збіраюцца людзі, пад'язджаюць сілавікі і праводзяць затрыманні, а пасля ліквідуюць народны мемарыял. Пасля разгону ўдзельнікаў акцыі карнікі ўвайшлі ў кватэру, адкуль вёўся стрым, і затрымалі журналістак.

Праваабаронцы прызналі дзяўчат палітычнымі вязьнямі.

У сваім апошнім слове журналісткі падкрэслілі, што ўсе матэрыялы справы паказваюць на іх невінаватасць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках