10 траўня 2026, Нядзеля, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнікі, што кіруюцца з Беларусі ў РФ і назад, зноў спыняюцца ў Віцебску і Воршы

3
Цягнікі, што кіруюцца з Беларусі ў РФ і назад, зноў спыняюцца ў Віцебску і Воршы

Міжнароднае пасажырскае спалучэнне паміж Беларуссю і РФ паэтапна аднаўляецца.

Міжнароднае пасажырскае спалучэнне паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй паэтапна аднаўляецца, так на шляху руху цягнікоў вярнулі прыпынкі ў Віцебску і Воршы, паведамляюць Минск-Новости.

Прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Ворша-Цэнтральная дазволены фірмовым цягнікам Менск-Масква і Калінінград-Масква.

Акрамя таго, цягнік Калінінград-Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 22 лютага, а з Калінінграда з 24 лютага 2021 года будзе рабіць прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Віцебск.

А цягнік Калінінград - Адлер - адпраўленнем з Калінінграда з 22 лютага, а з Адлера з 25 лютага 2021 году - будзе спыняцца на станцыях Менск-Пасажырскі і Ворша-Цэнтральная.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках