Андрэй Касціцын зноў дыскваліфікаваны ў Чэхіі
4- 21.02.2021, 20:30
- 3,112
Раней беларускі хакеіст ужо прапускаў сем матчаў.
Беларускі форвард «Пардубіце» Андрэй Касціцын дыскваліфікаваны на два матчы за атаку ў вобласць галавы і шыі ў матчы супраць «Ацэларжы», калі арбітры яму выпісалі 12 хвілін штрафу, паведамляе belarushockey.com.
Таксама спартыўна-дысцыплінарны камітэт аштрафаваў хакеіста на 10% ад штомесячнага заробку.
Раней Касціцын-старэйшы ўжо прапускаў 7 матчаў за грубы сілавы прыём.