3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнку трэба аддаць беларускім грамадзянам, каб яны самі з ім разабраліся

15
Палітолаг: Лукашэнку трэба аддаць беларускім грамадзянам, каб яны самі з ім разабраліся
ФОТА: НАША НІВА

Ёсць рэчы, якія беларусы тырану ніколі не даруюць.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню ukraina.ru заявіў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

– Андрэй Суздальцаў выказаў меркаванне, што, калі ў канцы сакавіка зноў успыхнуць пратэсты, для Масквы гэта будзе падставай спытаць Лукашэнку: «А дзе ж рэформы?!» – і для Лукашэнкі гэта будзе азначаць сыход з улады. Наколькі гэта рэальна?

– Усё залежыць ад таго, наколькі маштабнымі будуць гэтыя пратэсты. Зразумела, што грамадства не змірылася з тым, што Лукашэнка застаецца кіраўніком краіны.

Грамадства не ўспрымае яго такім. Ён зладзіў у краіне генацыд, ён датычны да масавых рэпрэсіяў, да забойства некалькіх палітыкаў і шараговых грамадзянаў, якія загінулі ў жніўні – верасні ў выніку ягоных загадаў. Плюс некалькі тысячаў чалавек пацярпелі ад гвалту. Беларусь не ведала такога з часоў вайны. Сучасныя жыхары Беларусі яму гэтага ніколі не даруюць, ён для іх дыктатар, няздатны да перамоваў.

Лукашэнка спадзяецца, што за ягонае знаходжанне ва ўладзе будзе плаціць Масква. Раз Масква прызнала яго, то яна будзе і далей падкідваць яму нейкую капейчыну, наўзамен атрымліваючы абразы на адрас Расеі. Цяпер Лукашэнка паводзіць сябе далікатна, але пройдзе нейкі час, і ён зноў пяройдзе да публічных абразаў, як гэта не раз было.

– Што ж Маскве ў гэтай сітуацыі варта распачаць?

– У ідэале Расея ўвогуле не павінна ўмешвацца ў гэтыя працэсы. Яна павінна аддаць Лукашэнку беларускім грамадзянам, каб яны самі з ім разабраліся. Перастаць даваць грошы, перастаць з ім мець зносіны, ігнараваць яго, ціха назіраць за працэсамі, якія адбываюцца ў Беларусі. Беларускае грамадства дастаткова мудрае, каб разабрацца са сваімі праблемамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках