4 траўня 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкот «Славянскага базару»: што кажуць артысты?

53
Байкот «Славянскага базару»: што кажуць артысты?

Журналісты звязаліся з выканаўцамі, каб патлумачыць іх пазіцыю.

29 сакавіка стала вядома аб тым, што вядомы расейскі артыст Міхаіл Галусцян назваў хлуснёй размяшчэнне свайго імя на афішы канцэрту-закрыцця фестывалю, піша kp.by.

«Мае ўлюбёныя беларусы, я не збіраўся выступаць на «Славянскім базары»! Не пішыце мне ў дырэкт і не пішыце каментары. Просьба арганізатараў фестывалю прыбраць маё прозвішча са спісаў! Не дурыце народ!!! Усім міру», - эмацыйна (аўтарская пунктуацыя і арфаграфія захаваныя - Аўт.) напісаў Міхаіл Галусцян.

Аднак па стане на першую палову дня 30 сакавіка прозвішча артыста па-ранейшаму размешчанае на афішы ў ліку першых - адразу пасля Зары і Сяргея Пенкіна.

Увечары 29 сакавіка стала вядома, што ўкраінская спявачка MARUV, якая павінна была стаць адным з хэдлайнераў запланаванага ў ноч з 17-га на 18 ліпеня канцэрту «Рытмы лета», ад удзелу ў фестывалі таксама адмовілася.

Самым першым браць удзел у фестывалі 2021 года адмовіўся фронтмэн гурта «Ронда» Аляксандр Іваноў. Спачатку ён, як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», у адказ на паведамленне карыстальніка напісаў у сваім Інстаграм, што не плануе выступаць летам у Віцебску, аднак праз некаторы час гэты допіс знік.

Журналісты звязаліся з прадстаўнікамі «Ронда» і атрымала наступны афіцыйны каментар.

- Так, сапраўды, гурт «Ронда» і Аляксандр Іваноў павінны былі выступаць на «Славянскім базары ў Віцебску» яшчэ ў 2020 годзе, але праз пандэмію і спадарожныя складанасці тады выступ не адбыўся, яго перанеслі на 2021 год. Мы павінны былі выступаць у новую дату - у ліпені 2021 года ў рамках фестывалю. Аднак у апошнія некалькі тыдняў сітуацыя вакол «Славянскага базару ў Віцебску» стала актыўна і значным чынам палітызавацца. У выніку камандай была прынятая пастанова сёлета ў фестывалі не ўдзельнічаць. Па-першае, пазіцыя Аляксандра Іванова такая, што ён па-за палітыкай, па-другое, ён не хоча, каб ягоны выступ, удзел у тых ці іншых мерапрыемствах затым мог быць вытлумачаны ў палітычных мэтах. Такая агульная пазіцыя Аляксандра Іванова і гурта «Ронда», - абагульніў прадстаўнік калектыву Аляксандр Ядаў.

На канцэрце, якім павінен урачыста адкрыцца «Славянскі базар-2021», у ліку ўдзельнікаў заяўлены выканаўца Стас П’еха. Улічваючы, што колькасць адмоў ад удзелу ў XXXюбілейным фестывалі павялічваецца, «Камсамолка» пацікавілася ў прадстаўнікоў спевака: ці чакаць яго на сцэне віцебскага амфітэатра сёлета?

- Наш графік ёсць на афіцыйным сайце. Калі вы не ўбачыце мерапрыемствы, то значыць, нас там не будзе. Іншых каментарыяў мы не даем, - паведаміў PR-дырэктар Стаса П'ехі Раман Пятрухін.

- На 29 сакавіка на афіцыйным сайце спевака выступаў у Віцебску летам 2021 года не запланавана, - напісалі журналісты.

- Ок, - прарэагаваў у перапісцы суразмоўца.

Не змаглі пацвердзіць або зняпраўдзіць удзел у юбілейным канцэрце ў офісе спевака Эміна Агаларава (EMIN).

- Нам пакуль няма чаго вам пракаментаваць, - адказала PR-дырэктарка выканаўцы Наталля Мішына.

Выступіць у летнім Віцебску, мяркуючы з афіш, павінна і Аніта Цой.

- На гэты момант у нас няма інфармацыі ў гэтым пытанні, як з'явіцца, мы абавязкова дамо вам ведаць, - адказалі нам прадстаўнікі спявачкі і падзяліліся навіной: 29 сакавіка 2021 года Аніта Цой стала народнай артысткай Расеі. Значыць, калі яна прыедзе ў Віцебск гэтым летам, то ўжо ў новым статусе.

У ліку ўкраінскіх выканаўцаў, якія названыя на афішах - Таісія Павалій. Як паведамілі журналістам у мэнэджмэнце выканаўцы, яна ў Беларусь абавязкова прыедзе.

Дарэчы, застаецца адкрытым пытанне аб удзеле ў фестывалі гэтага года і некаторых іншых топавых артыстаў. Як піша выданне «Газета.Ru» спявачка Тамара Гвердцытэлі і прадстаўнік Мікалая Баскава (імёны гэтых выканаўцаў таксама фігуруюць на афішы) паведамілі аб тым, што яны пакуль не атрымлівалі ад арганізатараў адпаведнага запыту. Таксама выданне са спасылкай на прадстаўніка Сяргея Пенкіна паведаміла аб тым, што артыст атрымаў запрашэнне ад арганізатараў «Славянскага базару», аднак яшчэ не прыняў канчатковай пастановы аб удзеле.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках