3 траўня 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК не прызнаў сына Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі

59
МАК не прызнаў сына Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі

Таксама МАК не прызнаў сябрам выканкама Баскава, які падазраецца ў забойстве Рамана Бандарэнкі.

Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку новым прэзідэнтам НАК Беларусі.

Таксама МАК не прызнаў сябрам выканкама Дзмітрыя Баскава. Міжнародны алімпійскі камітэт пацвердзіў, што санкцыі супраць іх застаюцца дзейснымі.

Гэта значыць, што Нацыянальны алімпійскі камітэт не зможа атрымліваць фінансавыя выплаты, за выключэннем сродкаў, прызначаных спартоўцам.

Таксама МАК не будзе запрашаць на Алімпіяду высокапастаўленых дзяржслужбоўцаў Беларусі. Усім федэрацыям прадпісана забяспечыць роўнае стаўленне да ўсіх спартоўцаў, выключыўшы любую дыскрымінацыю праз палітычныя погляды.

«МАК расчараваны, што НАК не ўлічыў інфармацыю з нашай папярэдняй пастановы ад 7 снежня, дзе мы паказвалі, што кіраўніцтва НАК Беларусі робіць недастаткова для абароны спартоўцаў ад дыскрымінацыі праз палітычныя погляды», - гаворыцца ў заяве НАК.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках