4 траўня 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка паставіла на месца кіраўніка БФБ: магутная заява

15
Алена Леўчанка паставіла на месца кіраўніка БФБ: магутная заява
АЛЕНА ЛЕЎЧАНКА
ФОТА: TUT.BY

Спартоўца «распляжыла» лукашэнкаўскага функцыянера.

Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка звярнулася да кіраўніка Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ) Максіма Рыжанкова:

«Ніколі такога не было - і вось зноў! Спорту па-за палітыкай прысвячаецца. Паехалі.

За апошнія 5 гадоў, вы, спадар Рыжанкоў, знішчылі жаночы баскетбол! Медалі заваёўвалі ДА ВАС і ў эліце сусветнага баскетбола мы апынуліся ДА ВАС!

А што зрабілі вы? Вы ганарыцеся і прыпісваеце сабе нашы дасягненні, але «прыбралі» ўсіх, хто зрабіў свой унёсак у гэтыя дасягненні. Вы ніколі ў жыцці не гулялі ў гэты тып спорту. Але занялі пасаду кіраўніка Федэрацыі і сталі закрываць раты непажаданым і нязгодным. Нацыянальная каманда не выйшла з групы ў 2-х апошніх чэмпіянатах Еўропы, не адабралася на чэмпіянат свету і на Алімпіяду. Вы звольнілі Буяльскага, таму што ён нібыта не абнаўляў каманду. Прайшло 5 гадоў і што ж змянілася? Ні халеры!

Таму калі вы загаварылі пра «расчараванне» у Каці Сныцінай і ў Ягораы Мешчараковым, я скажу шчыра, што адзінае расчараванне ў гэтай гісторыі - гэта ВЫ!

Выказваць сваё меркаванне - гэта права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гарантаванае нам усім канстытуцыяй краіны. І незалежна капітан ты, не капітан, дырэктар лазні, проста рабочы ці банкір - кожны мае права на сваё меркаванне!

Мы - не рабы. Гэта сістэма хоча зрабіць нас рабамі. Таму што вам зручныя толькі пакорлівыя, маўклівыя спартоўцы, якія стукаюць мячамі, ходзяць на УНС, ківаюць і падпісваюць праўладныя лісты. І рэальнасць, на жаль, такая, што вы знайшлі гатовых гэта рабіць.

Але сапраўдны камандны дух, які вы згадваеце ў інтэрв'ю, грунтуецца не на гэтым. Камандны дух - гэта калі адзін у камандзе стаіць гарой за іншага. Таксама і федэрацыя павінна ўмець падтрымаць і пастаяць за СВАІХ. Каму як не дыпламатам пра гэта ведаць! А мяркуючы з вашых учынкаў і выказванняў, у вас няма ані каліва разумення, што такое камандны дух. Напэўна, пра гэта мы пагаворым іншым разам.

І нарэшце! Бачу, вы любіце парады раздаваць, ну і я тады дам вам адну добрую параду: зрабіце карысную справу, заставайцеся ў сваёй палітыцы і не лезьце ў спорт. Гэта будзе самае лепшае, што вы можаце зрабіць для беларускага баскетбола. Краіна вас не забудзе», - напісала Леўчанка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках