20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і NATО пачалі вывад войскаў з Афганістана

4
ЗША і NATО пачалі вывад войскаў з Афганістана

Амэрыканскія войскі плануецца вывесці да 11 верасня.

Злучаныя Штаты Амерыкі пачалі вывад сваіх войскаў з Афганістана. Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Кабуле заявіў начальнік войскаў ЗША і NATО ў Афганістане Скот Мілер, адзначае "Гордан" са спасылкай на афганскае выданне Knaama Press.

Сярод іншага Мілер адзначыў, што некаторыя амэрыканскія базы ўжо расчаліся з эвакуацыяй. Далей усе яны будуць перададзеныя афганскім сілам.

У наступныя два тыдні Злучаныя Штаты мерацца перадаць тры вайсковыя базы і адзін аэрапорт афганскім нацыянальным сілам абароны і бяспекі. Гаворка ідзе аб аэрапорце Кандагара, лагерах Шорабак і Кэмп-Эгерс, а таксама аб пастарунку ў правінцыі Майдана Вардак.

Тэлеканалы NBC News і CNN паведамлялі, што прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн разглядаў варыянт падаўжэння знаходжання вайскоўцаў у Афганістане на паўгода. Крыніца CNN расказала, што ЗША хочуць прымусіць "Талібан" пагадзіцца на гэта.

Сам Джо Байдэн аб вывадзе войскаў з Афганістана паведаміў 14 красавіка. Паводле ягоных слоў, пасля забойства ў 2011 годзе кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Кайды" Асамы бін Ладэна вайсковая прысутнасць ЗША ў Афганістане "становіцца ўсё больш незразумелай". Паводле звестак Reuters, амэрыканскія войскі плануецца вывесці да 11 верасня.

Паводле звестак Пэнтагона, цяпер у Афганістане знаходзіцца блізу 2,5 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў. У 2001-м іх было 98 тысяч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках