13 студзеня 2026, aўторак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адмовілася везці пасажыра без грошай»: у Фаніпалі таксістка апынулася ў лякарні пасля канфлікту з мясцовымі жыхарамі

15
«Адмовілася везці пасажыра без грошай»: у Фаніпалі таксістка апынулася ў лякарні пасля канфлікту з мясцовымі жыхарамі

З лета мінулага года дзяўчына падзарабляла ў таксі.

На мінулым тыдні ў Фаніпалі адбыўся канфлікт паміж кіроўцай таксі Аленай і кампаніяй мясцовых жыхароў. Дзяўчына адмовілася везці пасажыра, які сказаў, што ў яго няма грошай на паездку. Аўтамабілістка пасля гэтага апынулася ў лякарні, а ў здарэнні цяпер разбіраецца міліцыя, паведамляе tut.by.

З лета мінулага года Алена з Фаніпаля падзарабляе ў таксі. Яна вазіла пасажыраў у асноўным па сваім горадзе і найбліжэйшым наваколлі. Заказы прымала праз дыспетчара. Сітуацыі падчас паездак бывалі розныя, але асаблівых складанасцяў не дастаўлялі. А вось гісторыя, якая адбылася ўночы 3 красавіка, скончылася выклікам міліцыі.

- Пасля чатырох раніцы ўзяла заказ ад дыспетчара. Калі прыехала па выкліку, убачыла кампанію хлопцаў і дзяўчат, яны стаялі каля Mercedes і распівалі спіртное, - успамінае Алена.

Адзін хлопец з гэтай групы сеў у таксі, але адразу заявіў, што грошай у яго няма. Тады кіроўца папрасіла пасажыра пакінуць салон. Хлопец паслухаўся і выйшаў, а яна скасавала заказ і паехала ў цэнтр горада - чакаць іншых кліентаў на стаянцы.

- Гляджу: следам за мной прыехаў гэты сіні Mercedes на «транзітных нумарах». У машыне было чатыры чалавекі - два мужчыны і дзве жанчыны. Дарэчы, майго пасажыра сярод іх не было.

Mercedes заблакаваў машыну Алены так, каб яна не магла выехаць. Хлопцы і адна дзяўчына пачалі высвятляць, чаму яна адмовілася везці іх прыяцеля. Таксістка пазнала аднаго з хлопцаў: мясцовыя жыхары называюць яго Батонам. Са слоў Алены, у яго няма пасведчання кіроўцы, аднак гэта не перашкодзіла яму сесці за стырно ў нецвярозым стане.

- Я адказала, што не хачу праблем, таму і адмовілася ад замовы. Ён стаяў і абураўся, а адна з жанчын падскочыла да таксі з боку дзвярэй кіроўцы і ўчапілася мне ў валасы, пры гэтым лаялася і абзывалася.

Алена выскачыла з таксі, але тут падбег другі хлопец з Mercedes, ён схапіў таксістку за рукі.

- Падчас бойкі я ўкусіла гэтага хлопца за шчаку. Тады той кінуў мяне на зямлю і некалькі разоў ударыў рукой па галаве, - распавядае Алена.

У выніку, дзяўчыне ўсё ж атрымалася забегчы назад у свой аўтамабіль, заблакаваць дзверы і выклікаць міліцыю.

Праз сем-дзесяць хвілін прыехалі два міліцыянты. Алена расказала ім пра ўсё, што адбылося, таксама паказала, што ўсе людзі з кампаніі п'яныя, у тым ліку і кіроўца Mercedes. Хлопцы ў сваю чаргу заявілі, што таксістка першая пачала збівала іх сяброўку.

- Міліцыянты сказалі мне, што ва ўсім разбяруцца, маўляў, я магу з'язджаць. Калі я захачу напісаць заяву, то павінна ехаць для гэтага ў Дзяржынскае РАУС.

Прыкладна праз паўгадзіны Алене патэлефанаваў дзяжурны ўчастковы міліцыянт. Ён прапанаваў разам з ім паехаць у Дзяржынск, распавесці пра здарэнне і напісаць заяву на крыўдзіцеляў. У міліцыі высветлілася, што кампанію не затрымлівалі, але іх асобы вядомыя.

Крыху пазней, калі Алена ўжо вярнулася дадому, яна адчула сябе дрэнна: балелі рукі, кружылася галава, пачаліся ваніты. Дзяўчына пайшла ў мясцовую паліклініку і там страціла прытомнасць. Пасля чаго яе шпіталізавалі.

- ЧМТ, страсенне мозгу, ранкі, - пералічвае свае траўмы дзяўчына. - Даюць па пяць уколаў на дзень, абязбольвальнае, снатворнае. Паралельна з лячэннем ездзіла да экспэрта здымаць пабоі.

Пакуль дзяўчына ляжыць у шпіталі, ёй тэлефануюць з нейкіх невядомых нумароў, пагражаюць напісаць заяву за тое, што яна ўкусіла чалавека.

Tut.by звязаўся з адным з удзельнікаў канфлікту, але ад размовы адмовіўся:

- Я ніякага інтэрв'ю даваць не буду, што, вы можа грошай мне за гэта заплаціце? Якая бойка? Яна вам напляла ўсё. Можаце патэлефанаваць у міліцыю і пацікавіцца, - коратка сказаў Ігар, той самы, якога мясцовыя называюцьБатонам.

Міліцыя здарэнне пакуль не пракаментавала, мы абновім матэрыял, калі з'явіцца афіцыйная інфармацыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках