26 красавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: У Горадні выявілі варону-зацэпера

8
Відэахіт: У Горадні выявілі варону-зацэпера

Птушка праехала больш за два кіламетры на «Фольсвагене».

Зацэперы - гэта людзі, якія любяць катацца на аўтобусах, тралейбусах і нават цягніках звонку, зачапіўшыся ззаду. Але пра птушак-зацэпераў навукоўцам пакуль нічога не было вядома. І вось, першая ў свеце варона-зацэпер выявілася ў Горадні. Відавочцы знялі відэа, як варона едзе на машыне, седзячы на заднім дворніку. І, мяркуючы па ўсім, такая паездка дастаўляе птушцы неапісальнае задавальненне. Партал autogrodno.by знайшоў дзяўчыну, якая прывезла гэтую варону цэлых два кіламетры:

- Я ўсю дарогу яе бачыла і мне было цікава, калі яна паляціць. Але бліжэй да дома птушачка стала лапай стукаць па шкле і не ляцела, як быццам прыляпілася.

Уладальніцу VW Golf клічуць Ганна.

- Упершыню з гэтай птушачкай мы сустрэліся на паркоўцы ля «Залатога цяля». Калі я выходзіла з кулінарыі, яна ўжо сядзела на машыне. На мае спробы яе сагнаць - не рэагавала, як быццам прыляпілася, - усміхаецца Ганна. - Дык я вырашыла, што падчас руху яна паляціць. Але не, ехала са мной да самага дома! А гэта больш за два кіламетры. Было весела, асабліва ў канцы паездкі, калі яна, трымаючыся адной лапай, другой стала стукаць у шкло. Паляцела толькі ў двары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках