27 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак

87
У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак

Актывісту было 50 гадоў.

Палітвязень Вітольд Ашурак памёр у калоніі ў Шклове. Яму было 50 гадоў.

Пра гэта паведамілі яго сваякі. Папярэдняя прычына смерці - спыненне сэрца, паведамляе nn.by.

Вітольд Ашурак - актывіст з Бярозаўкі, сябра партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду».

Актывіст быў затрыманы 19 верасня 2020 года. Суддзя Лідскага раённага суда Максім Філатаў абвясціў пасяджэння закрытым. Прысуд - 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, якія Вітольд адбываў у шклоўскай ВК №17.

«Я нікога не забіў, нікога не падмануў, нічога не скраў. Я рабіў так, як патрабуе маё сумленне», - успамінаў словы Вітольда Сяргей Пантус.

Нагадаем, з ліста Вітольда Ашуркі СМІ стала вядома, што ў шклоўскай калоніі на адзенне асуджаных паводле пратэстных артыкулаў прышываюць жоўтыя біркі.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках