25 снежня 2025, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяг Расеі знялі на чэмпіянаце свету ў хакеі ў Рызе

20
Сцяг Расеі знялі на чэмпіянаце свету ў хакеі ў Рызе

Сцяг знялі праз патрабаванне Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

Улады Рыгі знялі ў цэнтральнай частцы горада расейскі сцяг і замянілі яго сімволікай Алімпійскага камітэта Расеі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Гаворка ідзе пра сцягі ўдзельнікаў чэмпіянату свету, якія на пастанову гарадскіх уладаў усталявалі каля гатэлю Radisson Blu Hotel Latvija, дзе жывуць гульцы зборных - удзельніц сусветнага першынства.

Замену сцяга ўлады Рыгі патлумачылі патрабаваннямі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA). У адпаведнасці з санкцыямі расейскія спартоўцы не могуць выступаць на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях пад сцягам, гімнам і іншымі нацыянальнымі сімваламі краіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках