9 траўня 2026, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбергіс – кіраўніку МЗС Ірака: Беларускі рэжым ператварае іракскі народ у інструмент

3
Ландсбергіс – кіраўніку МЗС Ірака: Беларускі рэжым ператварае іракскі народ у інструмент
ГАБРЫЕЛЮС Ландсбергіс

Тэму мігрантаў міністр замежных справаў Літвы абмеркаваў са сваім іракскім калегам.

Тэму мігрантаў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс абмеркаваў сёння са сваім іракскім калегам Фуадам Хусэйнам. Пытанне таксама ўздымалася на пасяджэнні Рады замежных справаў Еўрапейскага Звязу ў Люксембургу, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Беларускі рэжым ператварыў міграцыю ў зброю і выкарыстоўвае яе як інструмент ціску. У нас ёсць інфармацыя, што рэжым арганізуе паездкі мігрантаў у Менск, а беларускія памежнікі дапамагаюць групам мігрантаў перасякаць літоўскую мяжу на парушэнне міжнародных пагадненняў. Сітуацыя на гэты момант знаходзіцца пад кантролем, але можна чакаць павелічэння трафіку пасля абвяшчэння санкцый. Можа наступіць час, калі Літве давядзецца звярнуцца па дапамогу да інстытутаў ЕЗ і іншых краінаў-чальцоў», – праінфармаваў міністр калег з ЕЗ і выказаў надзею на падтрымку ўсяго ЕЗ у развязанні магчымага міграцыйнага крызісу.

На сустрэчы з кіраўніком МЗС Ірака Ландсбергіс заклікаў умацоўваць супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі праваахоўных органаў Літвы і Ірака, а таксама супрацоўніцтва ў галіне міграцыі, у першую чаргу ў пытанні рэадмісіі.

«Мы не можам дазволіць рэжыму ператварыць іракскіх грамадзянаў ва ўласны інструмент. Я чуў ад калегі, што Ірак адкрыты для дыялогу. Мы з нецярпеннем чакаем прадаўжэння нашай гутаркі ў найбліжэйшай будучыні, шукаючы развязання праблемаў міграцыі, уключаючы праязныя дакументы мігрантаў і іхняе бяспечнае вяртанне ў краіну паходжання. Ірак таксама паабяцаў разгледзець магчымасць дапамогі Літве ў вызначэнні асобаў імігрантаў, якія прыбываюць у Літву праз беларускую мяжу», – сказаў літоўскі міністр.

Ён запрасіў ірацкага консула ў Варшаве наведаць лагер мігрантаў.

Ландсбергіс звярнуў увагу на захаванне палітычнай стабільнасці ў Іраку і актывізацыю рэформаў у краіне пасля будучых выбараў. Міністр таксама запэўніў, што Літва і надалей будзе рабіць свой унёсак у забеспячэнне стабільнасці ў краіне, удзельнічаючы ў місіі NATO ў Іраку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках