27 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна – Аўстрыя – 0:1

14
Украіна – Аўстрыя – 0:1

Украіна захавала тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф Еўра 2020.

Зборная Украіны ў футболе ў заключным матчы групавога раўнду чэмпіянату Еўропы 2020 года саступіла зборнай Аўстрыі.

Адзіны гол у матчы на 21-й хвіліне забіў Крыстоф Баўмгартнер пасля разгульвання кутняга.

Такім чынам, зборная Аўстрыя ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы. У 1/8 фіналу каманда Франка Фоды згуляе супраць нацыянальнай зборнай Італіі.

Зборная Украіны паводле вынікаў групавога раўнду займае трэцяе месца ў групе C з трыма баламі. Тэарэтычна каманда Андрэя Шаўчэнкі яшчэ можа прайсці ў плэй-оф у якасці адной з чатырох найлепшых камандаў турніру, якія занялі трэція месцы ў сваіх групах. Далейшы лёс украінскай каманды вызначыцца ў сераду, калі будуць згуляныя ўсе матчы групавога раўнду.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках