27 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: ЕЗ можа прыняць і пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

5
Барэль: ЕЗ можа прыняць і пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Еўразвяз мае намер прадоўжыць ціск на Таракана.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль пракаментаваў прыняты ЕЗ 4-ы пакет супраць уладаў Беларусі і выказаўся наконт далейшага ціску на афіцыйны Менск. 21 чэрвеня Брусэль дадаў у "чорны спіс" 78 фізічных і 8 юрыдычных асобаў. Што далей? Сектаральныя эканамічныя санкцыі. Напрацоўкі працоўнай групы ўжо ў канцы гэтага тыдня разгледзяць на саміце кіраўнікі краінаў Еўразвязу, паведамляе euroradio.fm.

"Мы абмеркавалі і эканамічныя санкцыі, якія мы маем намер ужыць у хуткім часе, пасля саміту ЕЗ", – сказаў Барэль паводле вынікаў пасяджэння міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу. Чакаецца, што гэта будзе ўдар па калійным, нафтавым і банкаўскім сектарах.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі не выключае, што будзе ўжыты і пяты пакет санкцый, паколькі ў Брусэлі не бачаць іншага спосабу ўплыву "на дзеянні людзей, адказных за тое, што адбываецца ў Беларусі".

ЕЗ, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада выступілі з супольнай заявай пра ўвядзенне ўзгодненых санкцый. Таксама ў панядзелак да ўладаў Беларусі звярнуўся кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль. "Вызваліце ўсіх палітычных зняволеных, – піша ён у Twitter. – Досыць далейшых рэпрэсій. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках