19 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывы сям'і Гуцарыева патаннелі пасля апублікавання санкцыйнага спісу ЕЗ

9
Актывы сям'і Гуцарыева патаннелі пасля апублікавання санкцыйнага спісу ЕЗ
МІХАІЛ ГУЦАРЫЕЎ
ФОТА: АЛЕГ ЯКАЎЛЕЎ / РБК

У санкцыйны спіс ЕЗ трапіў расейскі бізнэсмэн.

Акцыі гандлёвай сеткі «М. Відэа», якая ўваходзіць у холдынг «Сафмар», упалі на Маскоўскай біржы пасля апублікавання санкцыйнага спісу ЕЗ, у які ўвайшоў мільярдэр Міхаіл Гуцарыеў. Патаннелі і іншыя актывы сям'і Гуцарыева, паведамляе РБК.

Канчатковым бенефіцыярам «М. Відэа-Эльдарада» з'яўляецца Саід Гуцарыеў – сын Міхаіла Гуцарыева.

На 17:31 паводле менскага часу акцыі аселі на 5,09%, потым падзенне замарудзілася да 3,89%. Рэзкае зніжэнне каціровак пачалося пасля таго, як у афіцыйным часопісе Еўразвязу быў апублікаваны новы санкцыйны спіс у дачыненні да беларускага рэжыму. У яго трапілі 78 фізічных асобаў і 8 кампаній. Міхаіл Гуцарыеў, уладальнік «Сафмар», «Слаўкалій» і «Слаўнафты», трапіў у спіс за падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння вечарам патаннелі таксама і іншыя актывы Гуцарыева, так, знізіўся кошт папераў «Раснафты», «Сафмар Фінансавыя інвестыцыі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках