27 красавiка 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» застанецца без расейскай нафты

16
«Нафтан» застанецца без расейскай нафты

У трэцім квартале гэтага года РФ не мае намеру пастаўляць нафту на беларускі НПЗ.

У трэцім квартале гэтага года Расея плануе экспартаваць 51,86 млн тонаў нафты. Паводле дакументаў, Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан») увогуле не атрымае нафты, толькі 2,36 млн тонаў сыравіны паступіць на Мазырскі НПЗ, паведамляе interfax.by.

У другім квартале гэтага года беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ атрымалі з Расеі 2,25 млн тонаў чорнага золата кожны.

Яшчэ ў траўні сёлета на фоне прымання санкцый у дачыненні да «Белнафтахіма» з боку ЗША, расейскія пастаўшчыкі сыравіны практычны спынілі пастаўкі нафты на «Нафтан».

Пасля візіту ў Сочы Лукашэнка заявіў, што нібыта ён здолеў з Пуціным дамовіцца пра пастаўкі нафты. У Крамлі не адрэагавалі на гэтыя заявы. Цяпер высвятляецца, што такіх дамоўленасцяў на самай справе не было.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках