На слуцкай трасе праз спякоту падняло пліты
11- 24.06.2021, 20:03
- 29,188
Відэафакт.
На 67-м кіламетры слуцкай трасы ад Менска праз анамальную спякоту з'явіліся вялікія расколіны, піша onliner са спасылкай на відавочцаў.
Кіроўцы налічылі як мінімум тры дэфармацыі на трасе Р-23 Менск - Слуцк - Мікашэвічы: на 70-м, 60-м і 48-м км дарогі.
Паведамляецца, што расколіны ўтварыліся менавіта на тых участках слуцкай трасы, дзе асновай з'яўляюцца бетонныя пліты - так званая «бетонка».
Падобныя выпадкі назіраліся і ў іншых рэгіёнах - у сераду такая ж праблема назіралася на адрэзку трасы М-10 паміж Калінкавічамі і Жыткавічамі.
Нагадаем, што ў самым Слуцку, як і ў некаторых іншых гарадах краіны, пабіты тэмпературны рэкорд чэрвеня. Слупок тэрмометра падымаўся да +36.