Нуланд назвала Лукашэнку бандытам і анансавала сектаральныя санкцыі ЗША супраць рэжыму
35- 25.06.2021, 19:12
- 35,240
Амерыка ўслед за ЕЗ плануе ўвесці сектаральныя санкцыі ў дачыненні да беларускага ўзурпатара.
ЗША ў пытанні санкцый супраць Беларусі паспрабуюць зраўняцца з Еўразвязам, які ўвёў сектаральныя эканамічныя абмежаванні, заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, піша сайт ria.ru.
«ЕЗ ідзе на адзін крок наперадзе, увёўшы сектаральныя санкцыі супраць беларускай эканомікі і тых сфер, ад якіх залежыць Лукашэнка. Мы паспрабуем зраўняцца ў гэтым», - сказала Нуланд падчас анлайн-семінара Амерыканскай рады ў Нямеччыне.
Яна назвала беларускага ўзурпатара бандытам. «Лукашэнка даказаў, што ён бандыт не толькі ў сваёй краіне, але і міжнароднага маштабу», - заявіла Нуланд.