Медалістка ў кулявой стральбе пра кіраўніка беларускага баскетболу: Сорамна за такіх мужчынаў
9- 28.06.2021, 12:26
- 8,268
Святлана Шчарбацэвіч згадала Рыжанкова.
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы і фіналістка Кубка свету ў кулявой стральбе Святлана Шчарбацэвіч падзялілася меркаваннем пра кіраўніка Беларускай федэрацыі баскетболу Максіма Рыжанкова.
Той, адзначае «Трыбуна», заявіў, што з Аленай Леўчанкай і Кацярынай Сныцінай нацыянальная баскетбольная каманда не дайшла б і да 1/4 Еўрабаскета.
– Чалавек, напэўна, забыўся, што выйсці ў Еўра зборнай дапамагла менавіта Каця! Калі б ён сказаў пра Лену і Кацю, адштурхваючыся ад іхніх вынікаў, а не ад асабістых крыўдаў, выглядаў бы нашмат больш годна, – напісала Святлана Шчарбацэвіч у падтрымку апальных спартовак. – Упэўненая, што ён і сам разумее, што з дзяўчатамі быў бы медаль! Яны дасведчаныя і класныя гульцы! А можа, і не разумее... Так бывае, калі чалавек не на сваім месцы... На жаль. Сорамна за такіх мужчынаў.