2 траўня 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка, якая адмовіла ў здачы кватэры памочніцы пракурора, атрымала «хатнюю хімію»

37
Мянчанка, якая адмовіла ў здачы кватэры памочніцы пракурора, атрымала «хатнюю хімію»
АЛІНА КАСЬЯНЧЫК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У Вольгі Сінелевай двое дзяцей.

33-гадовая мянчанка Вольга Сінелева, адмовіўшыся здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Менска Аліне Касьянчык, атрымала два гады «хатняй хіміі», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Прысуд быў абвешчаны сёння ў судзе Заводскага раёна Менска суддзёй Анжэлай Касцюкевіч.

Суд пачаўся 18 чэрвеня, але, у сутнасці, так і не адбыўся. На судзе высветлілася, што адваката Вольгі Сінелевай Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі, пра што ён даведаўся ў зале суда.

На пачатку працэсу абвінаваўца ініцыяваў правядзенне суда ў закрытым рэжыме, каб «не нашкодзіць» памочніцы пракурора і ейнай сям'і. Адвакат выступіў супраць, заявіўшы, што асабістых звестак пацярпелай у матэрыялах справы няма, а дзяржабвінаваўца асабіста знаёмы з пацярпелай, з прычыны чаго, на думку адваката, і прапануе закрыць працэс. Пасля нарады суддзя вынесла пастанову наконт правядзення суда ў закрытым рэжыме.

У Вольгі двое дзяцей, адно з якіх немаўля, яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Яе абвінавачвалі ў парушэнні раўнапраўя грамадзянаў паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, канфлікту паміж Сінелевай і Касьянчык не было, пацярпелая сама напісала заяву на скасаванне дамовы арэнды праз месяц, а праз два тыдні падала заяву ў міліцыю, тыя адмовілі, не ўбачыўшы падставаў для пачатку крымінальнай справы. Яна пайшла ў Следчы камітэт, тыя доўга выклікалі Вольгу на допыты, і распачалі крымінальную справу паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса.

Памочніца пракурора Аліна Касьянчык удзельнічала ў якасці дзяржабвінаваўцы ў многіх «палітычных» судах. Сярод іншага – паводле справаў журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якія атрымалі два гады калоніі за стрым з «Плошчы пераменаў», а таксама пра выявы «Не забудземся» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках