12 траўня 2024, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«РасНафта» заявіла пра страту Гуцарыевым кантролю над кампаніяй

3
«РасНафта» заявіла пра страту Гуцарыевым кантролю над кампаніяй

У канцы чэрвеня буйны расейскі бізнэсмэн патрапіў пад санкцыі ЕЗ праз сувязі з Лукашэнкам.

У кампаніі «РасНафта» больш няма кантрольнай асобы, якой раней быў бізнэсмэн Міхаіл Гуцарыеў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі, якое паступіла ў РБК.

«Рада дырэктараў ПАТ НК "РасНафта" на сваім паседжанні 13 ліпеня 2021 года разгледзела і ўзгадніла выснову пра адсутнасць у кампаніі кантрольнай асобы, уключаючы кантроль кампаніі з боку Міхаіла Гуцарыева. Рада дырэктараў прыйшла да гэтай высновы на падставе аналізу мемарандумаў незалежных юрыдычных кансультантаў, якія валодаюць кампетэнцыяй у галіне санкцыйнага заканадаўства ЕЗ», – паведамілі ў «РасНафце».

Эксперты пасля юрыдычнага аналізу прыйшлі да высновы, што Гуцарыеў больш не з'яўляецца кантрольнай асобай кампаніі «ў сілу адсутнасці ў яго правоў або паўнамоцтваў прызначаць або здымаць з пасады большасць чальцоў якога-небудзь адміністрацыйнага, кіраўнічага або нагляднага органа «РасНафты».

Акрамя таго, Гуцарыеў не валодае большасцю галасавальных акцый кампаніі і ў яго няма паўнамоцтваў, каб рабіць дамінантны ўплыў на яе.

Гадавы сход акцыянераў «РасНафты» 29 чэрвеня зацвердзіў новы склад рады дырэктараў, у якую Гуцарыеў таксама не ўвайшоў.

Пра тое, што бізнэсмэн пастанавіў пакінуць пасаду старшыні рады дырэктараў кампаніі і ўвогуле выйсці з яго «РасНафта» паведаміла 24 чэрвеня 2021 года. «Міхаіл Гуцарыеў прыняў пастанову пра выхад са складу Рады дырэктараў ПАТ НК “РасНафты”. Адпаведная заява паступіла ў кампанію», – паведамляла тады прэс-служба нафтавай кампаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках