13 траўня 2024, панядзелак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Калі Лукашэнку канчаткова загоняць у кут, яго прыбяруць свае ж людзі

29
Экспэрт: Калі Лукашэнку канчаткова загоняць у кут, яго прыбяруць свае ж людзі

Дыктатар патрапіў пад адначасовы ціск і ўнутры краіны, і з боку Расеі і Захаду.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» супрацоўнік Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі Тадэвуш Гічан патлумачыў, што можа прымусіць рэжым Лукашэнкі страціць уладу ў Беларусі.

Усякі радыкальны крок Лукашэнкі вельмі моцна аслабіць ягоную пазіцыю. Лукашэнку застаецца толькі зацягваць цяперашні стан нявызначанасці, сталага падзення ўніз, страты асноваў цывілізаванай дзяржавы, мяркуе экспэрт.

Але рана ці позна Лукашэнку давядзецца прымаць пастанову, якая пахісне ягоную ўладу. Таму еўрапейцам трэба дзейнічаць актыўна. Калі Захад будзе бяздзейнічаць, то Беларусь ператворыцца ў Венесуэлу ў Еўропе.

Аналітык адзначае, што Еўразвяз упершыню за апошні год актыўна ўключыўся ў беларускі парадак дня. Людзі, якія раней спрабавалі зацікавіць Брусэль Беларуссю, трывалі спачатку паразу за паразай. У жніўні ўсе былі на вакацыях, потым пачалася рэакцыя ЕЗ, якая была слабейшай, чым нават пасля выбараў 2010 года. Але сітуацыя з захопам самалёта паказала, што як раней, больш не будзе. Апошнія два месяцы мы назіраем, што еўрапейцы далучыліся да развязання сітуацыі ў Беларусі.

Адзін з рэальных інструментаў у руках ЕЗ - гэта санкцыі, перакананы экспэрт. Першыя сур'ёзныя санкцыі супраць Беларусі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года. Тады ЗША ўпершыню ўвялі эканамічныя санкцыі супраць «Белнафтахіму», у які тады ўваходзіў і «Беларуськалій». Пасля тых санкцый, у 2007-2008 гадах, пачалася «першая адліга», калі Лукашэнка пачаў рабіць рэверансы ў бок Захаду. Скончылася гэта 2010 годам і чарговым увядзеннем санкцый.

«Яны могуць казыраць, што не баяцца санкцый, маўляў, ёсць Расея. Але напраўду санкцыі вельмі моцна б'юць па эканоміцы і бізнэсоўцах рэжыму. У наступным пакеце санкцыі закрануць Алексіна, Вераб'я, і я ўпэўнены, што працэсы пачнуцца», - сцвярджае экспэрт.

Цяпер галоўны момант, каб прынятыя санкцыі пачалі працаваць. Павінна быць створаная невялікая рабочая група ў Брусэлі, якая будзе атрымліваць інфармацыю і будзе рабіць так, каб не было санкцыйных дзір. «Павінен быць механізм, каб біць па руках, калі яны будуць хітраваць», - заявіў аналітык.

«Бізнэсоўцы пад санкцыямі могуць абмяркоўваць свае праблемы паміж сабой. Яны моцна сябруюць з Віктарам Лукашэнкам. Ужо ёсць чуткі, што Віця Лукашэнка не вельмі рады. Я не магу сказаць, што вакол яго фармуецца нейкая кааліцыя, але гэтыя людзі размаўляюць паміж сабой. Зразумела, што яны хацелі б нармалізацыі, бо цяперашняя сітуацыя перашкаджае ім зарабляць грошы. Яны будуць старацца нейкім чынам уздзейнічаць на Лукашэнку. Калі Лукашэнка будзе ісці на адмову, то мы будзем бачыць далейшую эскалацыю, новыя віткі крызісу. Пры гэтым яны будуць рабіць памылкі. І ў нейкі момант нешта дзесьці трэсне», - упэўнены экспэрт.

«Самая цёмная ноч перад світаннем. На жаль, санкцыі - адзіны працоўны інструмент. У рэжыму ў Беларусі значна меншы запас трываласці, чым у Еўропе. У папярэднія гады ўсё пачыналася ад вызвалення закладнікаў у абмен на прэферэнцыі. Думаю, што цягам шасці месяцаў мы ўбачым нешта накшталт амністыі. Еўропе трэба прадаўжаць ціснуць і не купляцца на спробы МЗС Макея», - папярэджвае аналітык.

«Расеі пакуль абсалютна непатрэбна кампенсаваць страты, якія нясе беларускі бюджэт у выніку санкцый. Найбліжэйшым часам бюджэтная дзірка будзе расці. Усё будзе залежаць ад Расеі. Ці захоча яна падтрымаць Лукашэнку і што ён дасць наўзамен. Таму ЗША і Еўропа павінны расставіць чырвоныя сцяжкі, за якія Крамлю ні ў якім разе нельга заступаць у Беларусі. Расея можа ўтрымліваць Крым або Асецію. Але чорная дзірка ў выглядзе Беларусі невыканальная для расейскага бюджэту», - перакананы экспэрт.

Лукашэнка будзе чапляцца, пакуль яго канчаткова не загоняць у кут і з боку Расеі, і санкцыямі Захаду, і ўнутры краіны. Калі яшчэ Украіна далучыцца да санкцый, то гэта будзе такі ўдар, што яго прыбяруць свае ж людзі, мяркуе аналітык.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках