12 траўня 2024, Нядзеля, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МЗС Эстоніі заявіла, што новы амбасадар у Беларусь не паедзе

14
Кіраўніца МЗС Эстоніі заявіла, што новы амбасадар у Беларусь не паедзе

Эстонія не прызнае Лукашэнку легітымным, і адпраўку дыпламата лічыць няправільнай.

Са слоў міністаркі замежных спраў Эвы-Марыі Лійметс, Эстонія не адправіць новага амбасадара ў Беларусь. Лійметс уважае, што гэта было б недарэчна, бо Эстонія не ўважае Лукашэнку законным прэзідэнтам, паведамляе партал ERR.

У пачатку ліпеня прэзідэнт Керсці Кальюлайд прызначыла на пасаду новага амбасадара Беларусі Яака Ленсмента, які павінен уручыць даверчыя граматы Лукашэнку.

Аднак Лійметс паведаміла, што Эстонія не адправіць пасла да Лукашэнкі.

«Гэта было б вельмі недарэчна, бо Эстонія, зрэшты як і Еўропа, не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі ў жніўні мінулага года», - заявіла міністарка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках