15 траўня 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дамовіліся з Нямеччынай аб «Паўночнай плыні-2»

10
ЗША дамовіліся з Нямеччынай аб «Паўночнай плыні-2»

Дамоўленасць абнародуюць у найбліжэйшыя гадзіны.

Намеснік дзяржсакратара ЗША ў палітычных справах Вікторыя Нуланд заявіла, што дамоўленасць з Нямеччынай аб Паўночнай плыні-2 абнародуюць у найбліжэйшыя гадзіны.

Пра гэта яна сказала падчас слуханняў у камітэце замежных спраў Сената.

Са слоў Нуланд, пагадненне будзе апублікаванае ў сераду. Яна пацвердзіла, што Нямеччына павінна будзе прыняць захады, у тым ліку дамагацца санкцый супраць Расеі, калі тая паспрабуе выкарыстаць энергарэсурсы для ціску на іншыя краіны. Таксама Нямеччына будзе дамагацца падаўжэння кантракту на транзіт газу праз Украіну яшчэ на 10 гадоў.

Намесніца дзяржсакратара ўважае, што, калі б пагаднення ў Паўночнай плыні-2 не было, Украіна «падпала б значна большай рызыцы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках