26 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі найбуйнейшую нафтавую кампанію Савудаўскай Арабіі

4
Хакеры атакавалі найбуйнейшую нафтавую кампанію Савудаўскай Арабіі

Патрабуюць грошы за звесткі.

Хакеры патрабуюць ад Савудаўскай нафтагазавай кампаніі Saudi Aramco выкуп сумаю 50 млн даляраў у крыптавалюце. Зламыснікі скралі звесткі памерам адзін тэрабайт у арганізацыі.

Пра гэта піша РБК-Украина са спасылкай на AP.

Кампанія Saudi Aramco пацвердзіла інфармацыю наконт таго, што звесткі, якія знаходзяцца на адным з сайтаў даркнета - належаць ёй і яшчэ адной з фірмаў, з якой яна супрацоўнічала раней. Між іншым, аб уцечцы звестак савудаўскі нафтагазавы гігант даведаўся зусім нядаўна.

Хакеры, са свайго боку, абяцаюць выдаліць выкрадзеную інфармацыю пасля атрымання выкупу сумаю 50 млн даляраў у крыптавалюце.

«Мы пацвярджаем, што ўцечка адбылася не праз праломы ў сістэме бяспекі. Яна не паўплывала на працаздольнасць кампаніі. Мы працягваем падтрымліваць надзейнасць нашай сістэмы кібербяспекі», - адзначае прэс-служба Saudi Aramco.

Варта адзначыць, што нафтагазавая кампанія і раней станавілася ахвярай хакерскіх нападаў. Напрыклад, у 2012 годзе праз вірус у сетцы кампутараў, арганізацыі давялося знішчыць амаль 30 тысяч прылад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках