18 траўня 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом назваў дату першай сустрэчы Зяленскага і Байдэна

10
Белы дом назваў дату першай сустрэчы Зяленскага і Байдэна

Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца ў жніўні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае ЗША з афіцыйным візітам 30 жніўня, дзе сустрэнецца з амерыканскім калегам Джо Байдэнам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

«Гэты візіт пацвердзіць непахісную падтрымку ЗША суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны перад тварам расейскай агрэсіі ў Данбасе і Крыме, наша цеснае супрацоўніцтва ў энэргетычнай бяспецы», - сказала яна.

Са слоў Псакі, перамовы будуць прысвечаны падтрымцы з боку Вашынгтона «намаганням Зяленскага ў барацьбе з карупцыяй і ў рэалізацыі позвы рэформаў, заснаваных на агульных дэмакратычных каштоўнасцях».

Байдэн прапанаваў Зяленскаму прыехаць у ЗША ў пачатку чэрвеня. Тады прэзідэнты пагаварылі па тэлефоне, і ў ходзе гутаркі амерыканскі прэзідэнт агучыў гэтую прапанову. Пазней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба казаў, што сустрэча Зяленскага і Байдэна запланаваная на канец ліпеня.

Да гэтага ў Кіеве заяўлялі пра намеры правесці сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў адразу пасля перамоў Байдэна з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася ў Жэневе 16 чэрвеня.

Зяленскі ўжо наведваў ЗША з афіцыйным візітам. Гэта адбылося ў верасні 2019 года. Украінскі прэзідэнт выступіў на Генасамблеі ААН. На палях сесіі Зяленскі паспеў правесці перамовы з тагачасным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках