20 траўня 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вялейскае прадпрыемства прыехалі маскоўцы і заразілі COVID-19 амаль палову калектыву

23
На вялейскае прадпрыемства прыехалі маскоўцы і заразілі COVID-19 амаль палову калектыву

На прадпрыемстве 12 чалавек з 30 хварэюць на каранавірус.

Супрацоўнікі вялейскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі высочваюць ланцужкі перадачы каранавіруса, піша kraj.by.

Пра гэта расказала кіраўніца ўстановы Наталля Жаўняровіч на сустрэчы ў раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, паведамляе мясцовая газэта.

Галоўная лекарка прывяла ў прыклад канкрэтную сітуацыю. На невялікі завод у Вялейцы, які працуе на экспарт, 21 чэрвеня прыехалі маскоўцы, каб забраць прадукцыю. А 23-га ў пяці работнікаў прадпрыемства, што кантактавалі з гасцямі, была пацверджаная каранавірусная інфекцыя. Сёння, падагуліла Наталля Жаўняровіч, на прадпрыемстве 12 чалавек з 30 хварэюць на каранавірус.

Мінімізаваць наступствы сустрэчы з інфекцыяй сёння можа толькі вакцына, мяркуе лекарка. Таксама, з ейных слоў, яшчэ не пара здымаць маскі і адмаўляцца ад іншых спосабаў аховы ад каранавіруса.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках