12 траўня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктара Бабарыку перавялі ў СІЗА №1

9
Віктара Бабарыку перавялі ў СІЗА №1
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

Галоўны апанент Лукашэнкі знаходзіўся да гэтага ў СІЗА КДБ.

Былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта краіны Віктар Бабарыка ўдзень 6 ліпеня быў пераведзены з СІЗА КДБ у СІЗА-1 у Менску, паведамляе тэлеграм-канал палітыка са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які сустракаўся з падабаронным.

Перавод адбыўся пасля таго, як раніцай 6 ліпеня лукашэнкаўскі Вярхоўны суд прысудзіў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Віну Бабарыка не прызнаў у поўным аб'ёме.

Пасля абвяшчэння прысуду Лаеўскі паведаміў журналістам, што абарона мае намер абскардзіць прысуд у парадку нагляду, а таксама паставіць пытанне аб парушэнні правоў Бабарыкі перад Камітэтам ААН у правах чалавека.

Судовы разбор у справе «Белгазпрамбанка» доўжыўся больш за чатыры з паловай месяцы. Экс-банкір знаходзіцца пад вартай з 18 чэрвеня 2020 года.

Бабарыка лічыўся асноўным апанентам Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. У ходзе леташняй кампаніі каманда былога банкіра сабрала звыш 434 тысяч подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты (для рэгістрацыі дастаткова сабраць 100 тысяч), аднак у рэгістрацыі яму было адмоўлена.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках