12 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зноў купілі больш валюты, чым прадалі

2
Беларусы зноў купілі больш валюты, чым прадалі

Як гэта ўплывае на курс рубля?

Беларусы не любяць мяняць свае звычкі. Паводле статыстыкі Нацбанка, у студзені - чэрвені фізічныя асобы купілі валюты на $457,8 млн больш, чым прадалі. Як гэта ўплывае на эканоміку, тлумачыць старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Леў Львоўскі, паведамляе onliner.by.

- Чаму фізічныя асобы працягваюць скупляць валюту? Трэнды і матывы не мяняюцца. Паводле апытанняў Нацбанка, у насельніцтва высокія інфляцыйныя чаканні, і яны працягваюць расці. Узнікае страх перад санкцыямі супраць Беларусі. Вось усе і бягуць за далярам. Прычым людзі захоўваюць гатоўку, а не нясуць грошы ў банкі, адток даляравых дэпазітаў працягваецца, - кажа спецыяліст.

Паводле статыстыкі, фізасобы больш купляюць валюты, чым прадаюць. Аднак з прадпрыемствамі сітуацыя супрацьлеглая. За студзень - чэрвень суб'екты гаспадарання купілі валюты на $583,5 млн менш, чым прадалі. Кампаніі, асабліва экспартныя, працягваюць прыносіць валютны даход, які пераўзыходзіць ранейшыя чаканні.

- Прадпрыемствы, якія прыцягваюць валюту ў Беларусь з-за мяжы, усю значную яе частку абменьваюць на рублі, каб плаціць заробкі і падаткі. Па законах рынку, калі мы больш прадаём даляраў, чым купляем, курс беларускага рубля ўмацоўваецца, што мы і можам назіраць у апошнія некалькі месяцаў: курс вар'іруецца ў дыяпазоне 2,5-2,6 і не выходзіць з яго, - падкрэслівае экспэрт. - Гэта адна з прычын, па якой курс беларускага рубля адносна стабільны.

Калі тэндэнцыя зменіцца і даляр моцна ўмацуецца, гэта негатыўна адаб'ецца на беларускіх прадпрыемствах, якія маюць запазычанасці ў замежнай валюце. Леў Львоўскі кажа, што ў гэтым выпадку частка прадпрыемстваў могуць зазнаць сур'ёзныя праблемы, аднак няма перадумоў, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні. Рост валютнага даходу экспарцёраў і замарожаная рублёвая ліквіднасць пакуль што працягваюць забяспечваць стабільнасць рубля, а санкцыі будуць уваходзіць у дзеянне паступова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках