12 траўня 2024, Нядзеля, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далай-лама раскрыў сакрэт даўгалецця

7
Далай-лама раскрыў сакрэт даўгалецця
Далай-лама
ФОТА: INSIDERBLOGS.INFO

Ён таксама заявіў медыкам аб сваёй рашучасці пражыць мінімум да 110 гадоў.

Далай-лама, якому 6 ліпеня споўнілася 86 гадоў, на наступны дзень заявіў медыкам аб сваёй рашучасці пражыць мінімум да 110 гадоў, хоць некаторыя прадказанні кажуць і пра 113 гадоў, і раскрыў сакрэт даўгалецця.

«Паводле маіх сноў, а таксама прадказанняў, маё жыццё будзе доўжыцца да 110 гадоў, некаторыя прадказанні кажуць, што нават да 113 гадоў... Дзякуючы шчырым праявам павагі і сяброўскім пачуццям многіх людзей, я напоўнены рашучасці пражыць хаця б да 110-гадовага ўзросту», - сказаў Далай-лама ў сераду на анлайн-сустрэчы з індыйскімі лекарамі і фармацэўтамі, трансляцыю якой правёў сайт фонду «Захаваем Тыбет».

Са слоў сусветна вядомага будыйскага духоўнага лідара, напярэдадні яго павіншавалі з днём нараджэння «вельмі многія сябры, у тым ліку дзяржаўныя кіраўнікі». «Я не лічу гэта праявай дыпламатыі, усе гэтыя віншаванні - шчырыя, ад чыстага сэрца. Я іх вельмі высока цаню і ўдзячны ўсім, хто думае, што маё жыццё карыснае людзям. Гэта напаўняе мяне ўнутранай рашучасцю, сілай жыць доўга, наколькі магу», - растлумачыў Далай-лама.

Ён расказаў таксама, што, быўшы ўцекачом з Тыбету, вось ужо больш за 60 гадоў жыве на тэрыторыі Індыі, дзякуючы яе ўраду, свабодна і мірна. І, па меншай меры некалькі гадзін у дзень, прысвячае медытацыі. Глыбокую аснову яго практыкі складаюць Каруна (спачуванне) і ахімса (негвалтоўнасць). Мяркуючы са слоў Далай-ламы, гэтыя прынцыпы і практыкі спрыяюць спакою розуму, а спакойны розум, у сваю чаргу, прыносіць чалавеку шчасце, здароўе і даўгалецце.

«Гэта - частка будыйскай традыцыі старажытнага індыйскага ўніверсітэта Наланда, вучэнне якога з VIII стагоддзя распаўсюдзілася ў Тыбеце... У мяне ёсць магчымасць сустракацца з прадстаўнікамі розных сфер навукі. Сучасныя навукоўцы цікавяцца, перш за ўсё, уладкаваннем мозгу і фізічным здароўем чалавека. Але ў іх няма асаблівых метадаў, каб дапамагчы чалавеку здабыць супакой розуму. Таму цэлы шэраг навукоўцаў высока цэняць нашы веды аб тым, як спраўляцца са сваім занепакоеным розумам, не сродкам лекаў, а з дапамогай разважанняў... Каруна (спачуванне) - гэта сапраўднае проціяддзе ад гневу, страху, зайздрасці і іншых негатыўных эмоцый, якія, як даказваюць навукоўцы, згубна ўплываюць, у тым ліку, на фізічнае здароўе чалавека», - кажа Далай-лама.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках