20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зафіксаваны максімальны рост выпадкаў заражэння COVID-19 за дзень

6
У Расеі зафіксаваны максімальны рост выпадкаў заражэння COVID-19 за дзень

Памерлі 726 чалавек.

У Расеі ўпершыню з пачатку студзеня выяўленыя максімальныя 25,7 тысячы (25 766) новых выпадкаў інфікавання каранавірусам SARS-CoV-2 за дзень, паведамляе «Нямецкая хваля».

Пры гэтым найбольшая колькасць зарэгістраваных заражаных у Маскве (6643), Маскоўскай вобласці (2545) і Санкт-Пецярбургу (1951). Усяго з пачатку пандэміі інфікаваныя, паводле афіцыйных звестак, 5 733 218 чалавек.

Як адзначаюць экспэрты, колькасць хворых на падставе звестак на 9 ліпеня суадносіцца са значэннямі першых лікаў студзеня, аднак у той перыяд адзначаўся пачатак спаду захворвання, цяпер жа ў Расеі практычна штодня фіксуецца прырост.

Памерлі 726 чалавек

Колькасць памерлых з дыягназам COVID-19 за мінулыя 24 гадзіны склала 726.

Больш за ўсё смяротных выпадкаў у Санкт-Пецярбургу (107) і Маскве (102). Пры гэтым з пачатку пандэміі, паводле звестак штаба, у Расеі з COVID-19 памерлі 141 501 чалавек.

Рост паказчыкаў на фоне распаўсюджвання «дэльта»-варыянту

Напярэдадні паведамлялася пра 734 памерлых, днём раней - пра 725. Паказчыкі заражэнняў і смерцяў ад каранавіруса растуць у Расеі з пачатку ліпеня, найбуйнейшымі агменямі з'яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. Пры гэтым колькасць прышчэпленых ад каранавіруса крыху перавышае 10 адсоткаў. Усё больш рэгіёнаў РФ уводзяць абавязковую вакцынацыю для шэрагу груп насельніцтва.

Паводле звестак дырэктара НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандра Гінцбурга, на долю «дэльта»-варыянта каранавіруса прыпадае амаль 90 адсоткаў усіх выяўленых у Расеі выпадкаў заражэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках