ДАІ патлумачыла, адкуль бярэ цывільныя аўтамабілі для схаваных засад на дарогах
16- 20.08.2021, 12:17
- 11,364
На іх няма бартавых апазнавальных знакаў і маячкоў.
У канцы мінулага і пачатку гэтага года з'явіліся паведамленні, што ў ДАІ цяпер будуць працаваць аўто без спецыяльнай афарбоўкі, бартавых апазнавальных знакаў і маячкоў. Іх інспектары выкарыстоўваюць для схаваных засад і праверак хуткасці.
На нарачанскай трасе Р28 часта выкарыстоўваецца такі цывільны BMW GT550, таксама ў абласной інспекцыі ёсць Opel Astra; менская ДАІ выкарыстоўвае цывільны Geely Tugella, нагадвае ABW.by.
А дзе бяруць цывільныя аўто не сталічныя і абласныя, а раённыя інспекцыі? Kraj.by высветліў.
У чарговы рэйд у Вілейцы выехаў мікрааўтобус, які атрымалі на «адным з прадпрыемстваў горада». Прычым такое ўзаемадзеянне, калі для кантролю дарожнага сітуацыі выкарыстоўваюцца аўтамабілі прадпрыемстваў, практыкуецца не адзін год. Для сакрэтнага кантролю паводле пастановы райвыканкама выдаецца цывільны аўтамабіль, тлумачыць старшы інспектар ДПС АДАІ Вілейскага РАУС Мікалай Траццяк.
Праца супрацоўнікаў на цывільным аўтамабілі рэгламентуецца загадам МУС №155, дзе ў пунктах 35 і 36 прапісана, што «інспектарам ДПС з выкарыстаннем транспартных сродкаў можа ажыццяўляцца галосны, негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам. Пастнова аб ажыццяўленні сакрэтнага кантролю прымае начальнік падраздзялення, АДАІ, аб чым робiцца адпаведны запіс у кнізе паставых ведамасцяў».
Многія аўтамабілісты думаюць, што такія схаваныя засады з'яўляюцца незаконнымі, і кіроўца не абавязаны спыняцца перад цывільным аўто, з якога раптам выскачыў інспектарам. Іншыя каментатары тлумачаць:
«Рэч у тым, што працуюць такія «таемныя» пасты ДАІ ў пары з «адкрытымі»- першыя фіксуюць парушэнне і перадаюць другім, а тыя ўжо ў сваю чаргу спыняюць парушальніка на цалкам законных падставах».