Беларус Андрыеўскі стаў новым галоўным трэнерам «Адмірала»
- 20.08.2021, 20:15
- 1,620
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM
Спецыяліст ужо ўзначальваў клуб з Уладзівастока.
«Адмірал» абвясціў пра прызначэнне Аляксандра Андрыеўскага на пасаду галоўнага трэнера каманды.
53-гадовы беларускі спецыяліст ужо ўзначальваў клуб з Уладзівастока з 2015 да 2017 года. Таксама ён працаваў у «Сібіры» і «Сочы».
Раней стала вядома пра сыход Сяргея Вострыкава з пасады галоўнага трэнера «Адмірала».
Першы матч новага сезона КХЛ каманда правядзе 2 верасня ў гасцях супраць «Спартака».