Раналду захацеў вярнуцца ў чэмпіянат Англіі
2- 24.08.2021, 21:38
- 9,956
Названы клуб, у які хоча перайсці форвард турынскага «Ювентуса».
Форвард турынскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду мае намер перайсці ў ангельскі «Манчэстэр Сіці». Пра гэта паведамляе L'Équipe.
Паводле інфармацыі французскага выдання, Раналду пачаў рабіць крокі для пераходу ў «Манчэстар Сіці». Партугальскі форвард хоча перабрацца ў склад «гараджан» ужо ў гэта трансфернае акно, якое закрываецца ў Англійскай прэм'ер-лізе 31 жніўня. Паведамляецца, што ён папрасіў трэнерскі штаб «Ювентуса» не ўключаць яго ў асноўны склад на матч першага тура серыі А супраць «Удынэзэ» (2: 0), бо мае намер змяніць каманду.
Партугалец выступае за італьянскі клуб з 2018 года. У «Ювентус» ён перайшоў з мадрыдскага «Рэала». У складзе турынцаў Раналду два разы выйграў чэмпіянат Італіі, а таксама стаў уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны. У мінулым сезоне форвард стаў найлепшым бамбардзірам нацыянальнага чэмпіянату, забіўшы 29 мячоў.
Кантракт Раналду з «Ювентусам» дзейнічае да 30 чэрвеня 2022 года. Партал Transfermarkt.de ацэньвае трансферны кошт партугальца ў 45 мільёнаў еўраў.