24 красавiка 2024, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Краўчанка: У спорта ў Беларусі няма будучыні, калі застануцца гэтыя кіраўнікі

3
Андрэй Краўчанка: У спорта ў Беларусі няма будучыні, калі застануцца гэтыя кіраўнікі
АНДРЭЙ КРАЎЧАНКА

Беларускім спартоўцам трэба памятаць пра гэта.

Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка на Youtube-канале «Радыё Свабода» выказаў здагадку што будзе з беларускім спортам, паведамляе «Трибуна».

«Спорт - гэта вельмі кароткі прамежак часу ў жыцці чалавека. Алімпійскі медаль - гэта вельмі крута, але быць чалавекам перад людзьмі, якія за цябе заўзеюць усё жыццё, аддаюць сваю энэргію, хвалююцца за цябе, мне здаецца, лепш заставацца сумленным перад імі і перад сабой. Не спрабаваць дамовіцца са сваім сумленнем, жыць сумленна, а калі ты дзеля сваіх нейкіх карыслівых мэтаў плюеш на свой народ, ніякі медаль гэтага не варты.

У спорта ў Беларусі няма наогул ніякай будучыні, калі застануцца гэтыя кіраўнікі, застанецца ціск на спартоўцаў. Калі гэта ўсё адбылося, адразу прыдумалі дадатак да кантракту, калі ты працягваеш выконваць свой кантракт, ты павінен падпісаць пагадненне, што ты нідзе нічога не можаш сказаць, ты проста - раб. Ты нідзе не можаш выказвацца, а калі захочаш нешта сказаць, то павінен спытаць у іх дазвол», - сказаў Краўчанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках