28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Гуткоўскі даў карысныя парады беларусам-страйкоўцам

7
Дзяніс Гуткоўскі даў карысныя парады беларусам-страйкоўцам
Дзяніс Гуткоўскі

Як сысці ў страйк, выдаткаваўшы мінімальную колькасць грошай і атрымаўшы максімальную карысць для здароўя.

Вядомы фітнэс-трэнер Дзяніс Гуткоўскі, які баставаў больш за два месяцы, даў карысныя парады беларусам-страйкоўцам.

Зварот Дзяніса Гуткоўскага апублікаваў тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БОР):

– Родныя мае, беларусы, сябры!

Мой паплечнік і сябар Сяргей Дылеўскі нядаўна абвясціў пра пачатак перадстрайкавага стану. Што такое перадстрайкавы стан? Гэта перыяд, за які мы з вамі павінны падрыхтаваць сябе, сваіх родных і блізкіх да страйку, да самага магутнаму вагару ціску на рэжым. Родныя, я, як чалавек, звязаны са спортам і дыетолаг, а таксама як чалавек, які сам баставаў два месяцы без якой-небудзь падтрымкі збоку, хачу сёння падзяліцца з вамі інфармацыяй, якімі прадуктамі лепш за ўсё запасціся на страйк, пры гэтым выдаткаваўшы мінімальную колькасць грошай і атрымаўшы максімальную карысць для вашага здароўя.

Ідзе асенне-зімовы перыяд, у многіх з нас ёсць агароды, прысядзібныя надзелы і гэтак далей. З гэтых надзелаў мы можам прыдбаць велізарную колькасць танных і карысных прадуктаў для нашага здароўя. Адзін з самых даступных – гэта, вядома ж, бульба.

Бульба з'яўляецца крыніцай павольных вугляводаў, якія даюць нам энэргію на ўвесь дзень. Таксама бульба ўтрымлівае аптымальную колькасць вітамінаў і мікраэлементаў, а шкоднай бульба робіцца, толькі калі мы заліваем яе поліўкай або смажым на алеі, ператвараючы яе ў канцэраген. Пойдзем далей, сябры.

Крупы. Цэльназерневыя крупы. Яны з'яўляюцца крыніцай павольных вугляводаў, што канвертуюцца ў глікаген. Тыя, хто звязаны са спортам, ведаюць, што глікаген – гэта цукар пра запас, ён запасаецца ў нашых цягліцах, печані, дае нам энэргію на ўвесь дзень. Таксама крупы з'яўляюцца крыніцай клятчаткі. А абалоніна, бясспрэчна, карысная для нашага кішачніку. Чым здаравейшая мікрафлора ў нашым кішачніку, тым мацнейшы наш імунітэт, родныя.

Не кожны з нас можа дазволіць сабе мяса або рыбу кожны дзень у якасці крыніцы бялку. Родныя, не адчайвайцеся, выйсце з гэтай сітуацыі ёсць. Гэта бабовыя. Усе бабовыя культуры ўтрымліваюць у параўнанні з крупамі значна большую колькасць бялку, які ў якасці канкуруе з жывёльным. Акрамя таго, бабовыя з'яўляюцца магутным супрацьзапаленчым і проціпухлінным сродкам.

Для прыкладу, нут можа дапамагаць у барацьбе з ракам кішачніку, а сачавіца можа дапамагчы ў барацьбе з ракам малочнай залозы ў жанчынаў. І такіх прыкладаў можна прывесці мноства.

Родныя, яшчэ адзін магутны і бясцэнны прадукт для нашага арганізма – гэта квашаная капуста. Квашаная капуста – наймагутнейшая крыніца вітаміну С, а таксама біфіда- і лактабактэрый, карысных для нашага кішачніку. Існуе меркаванне, што нават сам Джэймс Кук прымушаў сваіх матросаў есці капусту кожны дзень у барацьбе з цынгой.

Самы танны і самы карысны прадукт на нашым стале – гэта, безумоўна, тварог. Тварог – крыніца паўнавартаснага жывёльнага бялку, крыніцай кальцыю. І таксама прадукт кісламалочнай вытворчасці, ён дае нам усё тыя ж біфіда- і лактабактэрыі. Як мы ўжо ведаем, чым здаравейшы кішачнік, тым мацнейшы наш імунітэт.

Рыба. Не адчайвайцеся, калі ў вас, як і ў нас, як і ў іншых, не стае грошай на дарагія гатункі чырвонай рыбы. На сёння самымі карыснымі лічацца пелагічныя віды рыбы. Пелагічныя віды рыбы – гэта віды, якія жывуць далей ад берагу, у пелагічных плынях акіяну. Гэта траска, мінтай, селядзец, путасу і гэтак далей. Гугл у дапамогу, родныя.

Сяброве, лук і часнок. Фітанцыды, якія ўтрымліваюцца ў гэтай выдатнай гародніне, дапамагаюць нам у барацьбе з вірусамі, бактэрыямі і грыбамі.

Таксама рэпа, рэдзька і ўся зеляніна, што расце над зямлёй, павінны абавязкова прысутнічаць на нашым стале.

Сябры мае, памятайце пра тое, што калi набываеце прадукты ў крамах, вы можаце карыстацца дадаткам Крама. Дадатак Крама дапаможа вам набыць неабходныя танныя якасныя прадукты. Пры гэтым дапамагчы не набываць прадукцыю, вытворцы якой падтрымліваюць крывавы рэжым.

Сябры, прайдзіцеся па крамах, але не забывайцеся пра фермераў, набывайце прадукты і рыхтуйцеся да страйку. Набыўшы менавіта гэтыя прадукты, вы зможаце пратрымацца на страйку даволі вялікі перыяд часу, выйсці з яго здаровымі, поўнымі сілаў і істотна падкасіць рэжым узурпатара.

Паверце мне як чалавеку, які мае магутны фідбэк ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь, страйку быць. Што б вы ні думалі і як бы вам ні здавалася гэтая сітуацыя. Страйк будзе абавязкова. І таму лепш за ўсё да яго падрыхтавацца. Набывайце прадукты, падрыхтуйцеся маральна, падрыхтуйцеся матэрыяльна, і будзьце гатовыя душыць што моцы. На ўсю моц.

Страйку быць!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках