28 снежня 2025, Нядзеля, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гвінейскі футбаліст пра пандэмію: У Беларусі зусім не клапоцяцца пра бяспеку і здароўе гульцоў

1
Гвінейскі футбаліст пра пандэмію: У Беларусі зусім не клапоцяцца пра бяспеку і здароўе гульцоў
МАМО ЯНСАНЭ

Падчас пандэміі Беларусь была адзінай краінай Еўропы, дзе не спыніўся чэмпіянат краіны.

Вясной 2020 года падчас пандэміі Беларусь была адзінай краінай Еўропы, дзе не спыніўся футбольны чэмпіянат краіны. Гэта, вядома, прыцягнула ўвагу да беларускага чэмпіянату, але коштам хвароб футбалістаў і заўзятараў. Фактычна ў кожным клубе тады хварэлі гульцы, але турніры ніхто і не думаў спыняць.

Нападнік малдаўскага «Шэрыфа» Мамо Янсанэ, які ў той час выступаў за беларускую «Іслач», з жахам згадвае той час.

У інтэрв'ю расейскаму парталу sport24.ru Янсанэ сказаў:

«У Беларусі я заспеў пандэмію, і яна ўвяла мяне ў страх. Там зусім не клапаціліся пра бяспеку і здароўе гульцоў, я не адчуваў сябе абароненым. Клуб падвяргаў нас небяспецы і нічога не рабіў для футбалістаў. Мне нават не хацелася прыязджаць на трэніроўкі, я заставаўся дома і прапусціў некалькі заняткаў. Таму што не быў упэўнены, што не захварэю», - успамінае тую сітуацыю гвінейскі футбаліст.

Са слоў Мамо, штосьці сталі рабіць толькі тады, калі гульцы пачалі хварэць.

«Ад каранавіруса паміраюць людзі, мы бачым гэта кожны дзень - а ў Беларусі ўсім было ўсё роўна. Толькі калі тры-чатыры гульцы «Іслачы» заразіліся, пра нас сталі клапаціцца, хоць бы рэгулярна праводзіць тэсты», - кажа ў размове з парталам sport24.ru Мамо Янсанэ.

Вясной 2020 года Янсанэ пакінуў беларускі клуб, тады ён забіў восем мячоў і быў найлепшым бамбардзірам «Іслачы». Фактычна паўгода форвард нідзе не гуляў, а потым транзітам праз расейскі «Ніжні Ноўгарад» апынуўся ў малдаўскім «Шэрыфе», а заўтра выйдзе на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага «Рэала».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках