2 траўня 2024, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР заявіла пра выпрабаванне гіпергукавой ракеты

11
КНДР заявіла пра выпрабаванне гіпергукавой ракеты

Да гэтага часу ў распараджэнні Пхеньяна не было зброі такога тыпу.

Вайскоўцы КНДР у аўторак правялі выпрабавальны запуск новай гіпергукавой ракеты, паведамляе афіцыйнае паўночнакарэйскае інфармагенцтва ЦТАК.

Паводле паведамлення, Акадэмія навук нацыянальнай абароны КНДР выпрабавала ракету "Хвасон-8" раніцай 28 верасня ў вёсцы Даян павета Рэнрым правінцыі Чаган. Выпрабаванне ў Пхеньяне называюць паспяховым.

Адзначаецца, што за выпрабаваннем назіраў чалец Прэзідыума Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі (ТПК), сакратар ЦК партыі Пак Чон Чхон разам з кіроўнымі кадрамі сферы абароннай навукі.

ЦТАК называе распрацоўку гіпергукавой ракеты адной з пяці першачарговых задачаў на гэтую пяцігодку і адзначае, што яе рэалізацыя "прасоўваецца наперад".

Да гэтага часу ў распараджэнні Пхеньяна не было зброі такога тыпу.

Раней паведамлялася, што Паўночная Карэя ў аўторак раніцай зрабіла пуск ракеты малой далёкасці ў бок Японскага мора.

Снарад упаў за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі. Гэты пуск стаў сёмым выпрабаваннем зброі ў КНДР сёлета.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках