2 траўня 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Той самы Талібан, які мы памятаем»

2
«Той самы Талібан, які мы памятаем»

Сям'я афганцаў расказала пра свае ўцёкі ў Таджыкістан.

Тахміна і Тамімі Талош – уцекачы з афганскай правінцыі Тахар. Яны выехалі з краіны блізу пяці месяцаў таму. Тады Тахміна была на дзявятым месяцы цяжарнасці, але, нягледзячы на рызыкі, пастанавіла нараджаць ужо ў Таджыкістане, піша currenttime.tv.

Цяпер іхняй дачцэ чатыры месяцы, Тахміна і Тамімі спадзяюцца, што дзіця, якое нарадзілася ў Душанбэ, атрымае таджыкскае грамадзянства. "Мы пастанавілі паехаць бежанцамі ў Таджыкістан, каб дзіця нарадзілася тут, каб была хоць нейкая надзея на будучыню, каб яно атрымала пашпарт у гэтай краіне", – кажа Тахміна.

І ў Тахміны, і ў Тамімі вышэйшая адукацыя. Жанчына працавала ў Тахары ў сферы культуры, была актывісткай грамадзянскай супольнасці. Тамімі працаваў у ЦВК Афганістана і міжнароднай арганізацыі прасоўвання дэмакратыі. Талібы такога не даруюць, кажа Тамімі: "Я працаваў у вялікай арганізацыі, пад маім кіраўніцтвам было блізу 60–70 чалавек. А талібы нават простых супрацоўнікаў забівалі, адразалі ім рукі і ногі, тэрарызавалі. Гэта быў той самы Талібан, які мы памятаем".

Напярэдадні Забіўла Муджахід, афіцыйны прадстаўнік Ісламскага Эмірату Афганістан, зрабіў пост у твітары пра перакідку войскаў у прымежную з Таджыкістанам правінцыю Тахар, на радзіму Тамімі і Тахміны. Паводле словаў Муджахіда, гэта было зроблена нібыта ў адказ на ўмяшальніцтва Таджыкістана ва ўнутраныя справы "Ісламскага Эмірату" – так Афганістан называюць талібы.

Гаворка ідзе пра заяву прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона на Генасамблеі ААН. У ёй прэзідэнт краіны ў тым ліку заклікаў "Талібан" выканаць уласныя абяцанні пра стварэнне інклюзіўнага ўраду.

Пагрозу талібаў у Таджыкістане прынялі сур'езна, кажа палітолаг Касім Бекмухамад. Хоць гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе не пра дзясяткі тысячаў баевікоў, а пра некалькі сотняў чалавек, мяркуе эксперт. "Рэальна я не думаю, што такая вялікая колькасць можа быць. Гэта проста пагроза на адрас Таджыкістана і збольшага на адрас краінаў Цэнтральнай Азіі. Як іншыя краіны ўспрымаюць гэтую пагрозу, гэта іхняя справа, але мы павінны да гэтага ставіцца сур'ёзна, мы гатовыя да гэтага, і, вядома, пры спробе талібаў прарвацца ў Таджыкістан Талібан атрымае магутны адказ, – упэўнены Касім Бекмухамад.

Паводле словаў эксперта, нягледзячы на спробу заляцання да талібаў з боку Расеі, Кітая і іншых краінаў АДКБ і ШАС, яны не змогуць праігнараваць напад "Талібану" на Таджыкістан. Талібы, ведаючы гэта, не стануць рызыкаваць.

"Калі гэтыя арганізацыі пры нейкіх спробах талібаў будуць ухіляцца, то ў вачах сусветнай грамадскасці яны не будуць апраўдваць сваё існаванне", – кажа Касім Бекмухамад.

Жорсткую пазіцыю Эмамалі Рахмона ў дачыненні да талібаў у Таджыкістане падтрымліваюць практычна ўсе. Жыхары Душанбэ ўпэўнена заяўляюць, што Афганістану трэба дапамагаць, а талібаў баяцца няма чаго.

Таджыкістанскія ўлады заяўлялі неаднаразова, што не прызнáюць урад талібаў, пакуль тыя не выканаюць сваіх абяцанняў, дадзеных адразу пасля захопу Кабула.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках