2 траўня 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мюнхене памёр расейскі журналіст Ілля Мільштэйн

6
У Мюнхене памёр расейскі журналіст Ілля Мільштэйн
ІЛЛЯ МІЛЬШТЭЙН
ФОТА: SNOB.RU

Паведамляецца, што журналіст памёр у лякарні.

У Мюнхене памёр расейскі журналіст Ілля Мільштэйн, адзін з сталых аўтараў выдання Grani.ru і аўтар папулярных калонак на сайце "Радыё Свабода". Прычынай смерці стаў рак лёгкіх. Паведамляецца, што журналіст памёр у лякарні.

Мільштэйн нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. Ён скончыў факультэт журналістыкі МДУ. Публікаваўся ў асноўных айчынных газетах і часопісах ліберальнага кірунку, у тым ліку "Огонек" і "Новое время". У 1997 годзе пераехаў у Нямеччыну.

У некралогу рэдакцыі Grani.ru гаворыцца, што Мільштэйн "умеў знайсці словы суцяшэння, апісаць непапраўнае, усміхацца пасярод катастрофы, і кахаць". "Тонкі, мудры, іранічны, далікатны. Пры гэтым – надзейны, цярплівы, прафесійны. І сціплы, бясконца сціплы і інтэлігентны. Нават у самыя адчайныя гадзіны. Такіх больш не робяць".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках