2 траўня 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы гатовыя стварыць сур'ёзныя праблемы для Расеі

5
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы гатовыя стварыць сур'ёзныя праблемы для Расеі
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў не «сядзіць у будзе і чакае што будзе».

Украіна гатовая стварыць сур'ёзныя праблемы для Расеі і разам з міжнароднымі партнёрамі хоча вымусіць яе спыніць вайну на Данбасе. Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба ў каментары "РБК-Украіна" 29 верасня.

"Мы не сядзім у будзе, чакаючы што будзе. Расея маніпулюе, хлусіць, яна цынічная. Але іншай Расеі няма. Менавіта такая Расея вядзе вайну і агрэсію супраць Украіны. Таму трэба весці перамовы ва ўсіх магчымых фарматах пра спыненне вайны. Мы актыўна ствараем разам з партнёрамі ўмовы, якія вымусяць Расею яе спыніць. Нават калі для гэтага нам давядзецца стварыць для яе сур'ёзныя праблемы", – заявіў ён.

Кулеба таксама адзначыў, што ўкраінскія ўлады выступаюць за перамовы пра спыненне вайны на Данбасе ва ўсіх магчымых фарматах. Паводле ягоных словаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы гаварыць пра даэкупацыю Крыма і Данбаса, а таксама закончыць вайну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках