2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседка Андрэя Зэльцэра распавяла, што адбывалася ў дзень штурму кватэры

13
Суседка Андрэя Зэльцэра распавяла, што адбывалася ў дзень штурму кватэры

Жонка праграміста ледзь паспела вярнуцца пасля таго, як адвяла дзіця ў школу.

Жанчына, знаёмая з сям'ёй забітага ўчора супрацоўнікам КДБ Андрэя Зэльцэра, ананімна распавяла «Белсату» пра тое, што адбылося ў дзень штурму кватэры сілавікамі:

«Раніцай суседзі бачылі як Маша (жонка Андрэя Зэльцэра - заўв. «Белсата») павяла сына ў школу, а як вярнулася, то пачалося. Бачылі траіх чалавек каля пад'езду - звярнулі ўвагу, бо каля гэтага пад'езда звычайна ніхто не збіраецца. Але вокны Марыі і Андрэя не выходзяць у бок пад'езда, яны не маглі бачыць. Каля гадзіны дня суседзі пісалі, што чутныя крыкі і шум. Потым яны пачулі крыкі і стрэлы.

Я не паверыла пра стрэлы, думала, ад страху здалося. Кагосьці выносілі, унізе стаяла «хуткая». Праз паўгадзіны даслоўна мікробус з людзьмі з'ехаў і прыехалі іншыя. Чулі, як па пад'ездзе хадзілі, а ў акно бачылі, што ў пад'езд нікога не пускаюць. Пасля таго, што здарылася, кажуць, іх кот збег некуды.

Да Машы з Андрэем далей парога не заходзіла. Звычайная сям'я, сын-школьнік і кот. Андрэй ІТ-спецыяліст - ціхі, прыемны і спакойны. Маша гаваркая. Курсы тэстэроўшчыкаў скончыла і ангельскую вучыла. Яна трохі старэйшая за яго была. Яны былі незадаволеныя сітуацыяй у краіне, але казалі, што на акцыі не хадзілі праз дзіця. Баяліся, што іх затрымаюць, а што ж з ім будзе. Але Маша распавядала, што яны ваду падвозілі, валанцёрылі».

28 верасня супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі «спецыяльныя мерапрыемствы». Андрэй Зэльцэр, супрацоўнік «EPAM Systems», быў забіты. Таксама на месцы трагедыі загінуў супрацоўнік КДБ, магчыма, гаворка ідзе пра Дзмітрыя Федасюка. Здарэнне адбылося на адрас Якубоўскага, 29 у Менску.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках