2 траўня 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт Дзярждумы РФ у кібербяспецы арыштаваны за «дзяржздраду»

6
Экспэрт Дзярждумы РФ у кібербяспецы арыштаваны за «дзяржздраду»
ФОТА БІЗНЭС-ШКОЛЫ СКОЛКАВА

Бізнэсоўца падазраюць у супрацоўніцтве з замежнай выведкай.

Заснавальнік адной з найбуйнейшых у свеце кампаній у сферы кібербяспекі Group-IB Ілля Сачкоў арыштаваны паводле справы «аб дзяржаўнай здрадзе».

Пра гэта паведамляе расейская рэдакцыя часопіса Forbes са спасылкай на прэс-службу Лефортаўскага суду Масквы. Паводле выстаўленага артыкула яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле звестак ТАСС, бізнэсоўца падазраюць у супрацоўніцтве з замежнай выведкай, якая прычыніла «рэпутацыйную і нацыянальную шкоду» Расеі. Адзначаецца, што Сачкоў віну не прызнае.

Напярэдадні ў офісе Group-IB у Маскве прайшлі ператрусы. Пра гэта першым паведаміў канал RTVI, факт правядзення следчых мерапрыемстваў пацверджаны ў заяве на сайце кампаніі. У сераду ператрусы прадоўжыліся ў офісе ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе РІА «Новости».

Group-IB - адна з вядучых расейскіх кампаній у сферы кампутарнай бяспекі, яна працуе на рынку з 2003 года. Яна змагаецца з кібератакамі, онлайн-махлярствам, спамам і ўдзельнічае ў расследаванні высокатэхналагічных злачынстваў. Сярод яе кліентаў - найбуйнейшыя расейскія банкі, уключаючы «Ашчадбанк», «Цінькоф-банк» і «Альфа-банк», і дзяржкарпарацыю «Ростэх», група кансультуе расейскія спецслужбы і Інтэрпол.

Міжнародны офіс Group-IB размешчаны ў Сінгапуры. Вядома, што Сачкоў у апошнія гады вялікую частку часу праводзіў там. Кампанія рыхтавалася да размяшчэння акцый на адной з замежных біржаў. Аднак прадпрымальнік рэгулярна з'яўляецца на афіцыйных мерапрыемствах у Расеі, ён удзельнічае ў экспэртных камітэтах пры Дзярждуме, МЗС, АБСЕ і Радзе Еўропы ў галіне кіберзлачыннасці.

Справы аб дзяржаўнай здрадзе традыцыйна засакрэчаныя, у чым менавіта абвінавачваецца Сачкоў - невядома. Кампанія заявіла, што ў кожным выпадку ўпэўненая ў ягонай невінаватасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках