2 траўня 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Андрэй не мог не даць адпор»

20
«Андрэй не мог не даць адпор»
Андрэй Зэльцэр

Гутарка з сябрам менчука, які застрэліў супрацоўніка КДБ.

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зэльцэра, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Пачалася стральба, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў - супрацоўнік КДБ. З намі звязаўся мянчук, які вучыўся разам з Зэльцэрам у 203-й школе ва Уруччы. Мужчына распавёў «Белсату», якім маладзён быў у школьныя гады і ў дарослым жыцці.

Сям'я выхоўвала Андрэя як справядлівага і сумленнага чалавека

- Мы вучыліся разам у пачатку нулявых - прыкладна з 2001 года. У 2007 быў выпуск. Мы сябравалі паралелямі. Пасля школы многія з'ехалі, але Андрэя ўсе памятаюць, і цяпер мой Інстаграм разрываецца, усе вельмі перажываюць.

Зэльцэр і наш суразмоўца жылі ў суседніх дамах ва Уруччы. У іх былі агульныя інтарэсы і па-за школай.

- Тады толькі пачыналася эпоха інтэрнэту, гэта было нашым захапленнем, на гэтай тэме мы і пасябравалі, - узгадвае мянчук. - Мы шмат часу праводзілі разам, на дахах, памятаю, сустракаліся, гулялі.

Бацька Андрэя Зэльцэра - юрыст. Аднакласнік забітага дагэтуль памятае ягонае аўто з пазнакай, што за стырном - чалавек з інваліднасцю. Бацька Зэльцэра на той момант меў інваліднасць, звязаную з апорным апаратам, але дэталяў наш суразмоўца не памятае. Аб сям'і забітага кажа, што гэта вельмі прыстойныя людзі, якія выхоўвалі Андрэя як справядлівага і сумленнага чалавека.

Андрэй добра вучыўся ў школе. Цікавіўся юрыспрудэнцыяй і хацеў пайсці па слядах бацькі, кажа наш суразмоўца. Пасля школы ён пайшоў у юрыдычны каледж. У IT-сферу трапіў ужо пазней, скончыўшы курсы.

Стрыманы, разважлівы, добразычлівы, але мог даць адпор

Са слоў мужчыны, Андрэй заўсёды вёў актыўнае жыццё - захапляўся спортам, любіў прыроду. Яшчэ ў школьныя гады ўвесь час хадзіў у паходы, а ў дарослым жыцці знаходзіў час і на працу, і на сям'ю, і на спорт - бегаў у марафонах, займаўся фехтаваннем, і вельмі паспяхова - перамагаў у многіх спаборніцтвах.

Зэльцэр - кандыдат у майстры спорту па рапіры, апошнім часам трэніраваўся з шабляй. Займаўся ў аматарскім клубе. Тры разы на тыдзень хадзіў на трэніроўкі.

- У апошнія гады мы не так блізка ўжо размаўлялі, Андрэй пераехаў у іншы раён, - кажа аднакласнік забітага. - Але я яго сустрэў нядаўна, месяцы два таму, і хачу сказаць - ён не змяніўся. І гэта мне ў ім заўсёды падабалася. Ён нібыта не мяняўся ні вонкава, ні ўнутрана - такі ж актыўны, стрыманы, разважлівы, усмешлівы, памяркоўны.

Мянчук уважае за абсурд заявы з боку ўладаў, што Зэльцэр быў звязаны з тэрарыстычнай дзейнасцю.

- У дзяржавы логіка цяпер такая - вы апрыёры ўсе тэрарысты, мы да ўсіх прыйдзем, а потым разбярэмся, - кажа мужчына. - Андрэй ніколі б не забіў, каб проста забіць. Але ён мог даць адпор, так. Тут да яго нахабна грукаліся незразумела хто, і Андрэй быў бы не Андрэй, калі б не зрабіў так, як зрабіў. Ён малайчына і паступіў правільна. Я б зрабіў сапраўды гэтак жа.

Што яшчэ вядома пра Андрэя Зэльцэра

Яму 31 год, ён працаваў вядучым аналітыкам службы падтрымкі ў «EPAM Systems».

Жонку Андрэя клічуць Марыя Успенская, піша Zerkalo.io. Ёй 40 гадоў. З Андрэем Зэльцэрам яны пажаніліся ў 2011 годзе, для жанчыны гэта другі шлюб. Яна працавала прадавачкай у сетцы крам «Міла». Сям'я выхоўвала васьмігадовага сына Уладзіслава. У момант здарэння хлопчык быў у школе. Жонка Зэльцэра затрыманая паводле падазрэння ў суўдзеле ў забойстве.

Андрэй быў сябрам «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Паводле звестак «Белдзяржпалявання», апошні раз падатак на права палявання Зэльцэр аплаціў 13 жніўня 2021 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках