2 траўня 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Польшчы: У Лукашэнкі будуць праблемы

15
МУС Польшчы: У Лукашэнкі будуць праблемы

Варшава збіраецца паставіць бар'ер для нелегальных мігрантаў.

МУС Польшчы: У Лукашэнкі будуць праблемы

Варшава збіраецца паставіць бар'ер для нелегальных мігрантаў.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што польска-беларускую мяжу спрабуюць перайсці не толькі мігранты з Блізкага Усходу, але і людзі, якія доўгі час пражываюць у Расеі. Такую інфармацыю атрымалі польскія службы пасля вывучэння нелегальных імігрантаў, якія трапілі ў Польшчу.

Пра гэта піша «Польскае радыё».

Мацей Вонсік адзначыў, што галоўнай мэтай цяпер павінна стаць спыненне прытоку нелегальных імігрантаў з Беларусі.

«Мы гатовыя да сітуацыі, што павінны паставіць бар'ер на польскай мяжы, каб гэтую мігранцкую праблему пачалі адчуваць у Беларусі. У нас ужо ёсць сігналы, што насельніцтва не задаволенае, калі гэтыя асобы там з'яўляюцца, ходзяць вакол іх дамоў. Калі мы, літоўцы і латышы паставім бар'ер на нашых межах, то ўжо ў Лукашэнкі будуць праблемы з гэтымі людзьмі і мы прымусім яго ўзяцца за розум і спыніць гэтыя супрацьпраўныя дзеянні».

Намеснік міністра МУС Польшчы дадаў, што польскія аператары мабільнай сувязі адпраўляюць SMS-паведамленні на ангельскай мове атрымальнікам у памежнай зоне, паведамляючы аб забароне перасячэння польскай мяжы. Тэксты таксама змяшчаюць заклік вярнуцца ў краіну паходжання.

Сёння, 29 верасня, памежная служба Польшчы паведаміла аб 473 спробах незаконнага пераходу польскай мяжы за апошні дзень з тэрыторыі Беларусі. Гэта - самая вялікая лічба за дзень з пачатку крызісу на польска-беларускай мяжы. Адзначаецца, што памежнікі сарвалі ўсе спробы нелегальнага пераходу мяжы. Таксама, са слоў прэс-сакратаркі памежнай службы Польшчы Ганны Міхальскай, з пачатку верасня польскія памежнікі затрымалі таксама 116 чалавек, якія дапамагалі ў арганізацыі нелегальнага пераходу мяжы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках