2 траўня 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан абавязаў сваіх супрацоўнікаў прайсці COVID-вакцынацыю

Ватыкан абавязаў сваіх супрацоўнікаў прайсці COVID-вакцынацыю

Адзіная альтэрнатыва для невакцынаваных трапіць на свае працоўныя месцы - падаць адмоўны ПЦР-тэст.

Усе супрацоўнікі Ватыкана абавязаны прайсці вакцынацыю ад каранавіруса COVID-19. З 1 кастрычніка іх не будуць пускаць на працоўныя месцы без «зялёных пропускаў», якія пацвярджаюць атрыманне прышчэпак. Пра гэта паведамляе Vatican Newsу сераду, 29 верасня.

«Усім супрацоўнікам, у тым ліку і кіраўніцтву, а таксама пазаштатнаму персаналу і ўсім, хто ажыццяўляе сваю дзейнасць у ведамствах Рымскай Курыі, яе органах і офісах, а таксама ва ўстановах, звязаных са Святым Пасадам, і ўсім наведвальнікам гэтых устаноў прапануецца мець пры сабе «зялёны пропуск» з 1 кастрычніка», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзіная альтэрнатыва для непрышчэпленых трапіць на свае працоўныя месцы - падаць адмоўны вынік ПЦР-тэсту на COVID-19, зроблены ў Італіі. Яго трэба будзе рабіць рэгулярна і аплачваць за свой кошт.

Для такіх асоб санітарныя ўлады Ватыкана ўсталююць тэрмін дзеяння даведкі аб адмоўным выніку тэсту.

Акрамя таго, супрацоўнікі, якія не маюць ні «зялёных» пропускаў, ні даведак, будуць лічыцца як адсутныя на працоўным месцы без паважлівай прычыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках